Брэст: студэнты заклікаюць улады рабіць крокі насустрач Балонскаму працэсу

2014 2014-06-05T12:44:41+0300 2014-06-05T12:44:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/artibalon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пад адпаведным зваротам у Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сабрана ўжо больш за паўтысячы подпісаў. Збор подпісаў ініцыяваны агенцтвам рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” пры дапамозе студэнтаў, валанцёраў і неабыякавых маладых людзей.

Акцыя ажыццяўляецца ў межах кампаніі “О, Балонь!” і, як адзначыў адзін з актывістаў Уладзімір Красько, набывае актуальнасць, бо ў 2015 годзе ў сакратарыяце Балонскага камітэта будзе новы разгляд заяўкі Беларусі, каб далучыцца да гэтага працэсу. “Два гады таму гэта спроба для беларускіх уладаў была няўдалая, бо ў Балонскага камітэта былі заўвагі наконт таго, што ў нашай краіне не выконваюцца ўніверсітэцкія свабоды”, - нагадаў Красько.

Менавіта таму ў цяперашнім звароце, пад якім ахвотна пакідаюць свае подпісы брэсцкія студэнты, утрымліваецца патрабаванне да чыноўнікаў, каб рэктар універсітэту абіраўся навуковым Саветам навучальнай установы і каб тыя, хто вучыцца ў ВНУ, мелі магчымасць сапраўднага студэнцкага самакіравання.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international