Баранавічы: індывідуальныя прадпрымальнікі адмаўляюцца выходзіць на працу 1 ліпеня

2014 2014-06-05T12:40:14+0300 2014-06-05T12:40:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranav-strajk-pradprym-2013.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сто індывідуальных прадпрымальнікаў мясцовага каапрынка накіравалі заяву ў Баранавіцкі райвыканкам і ў адміністрацыю раённага спажывецкага таварыства. У дакуменце гаворыцца, што яны адмаўляюцца выходзіць на працу 1 ліпеня, а таксама плаціць арэндную плату за перыяд прастоя. Такім чынам яны выказалі сваё незадавальненне ўказам Прэзідэнта № 222 аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці.

Спрэчкі аб далейшым вядзенні бізнесу на Баранавіцкім каапрынку вядуцца ўжо не першы год, асабліва яны абвастрыліся з моманту падпісання ўказа № 222. Адныя прадпрымальнікі абураныя тэрмінам, да якога ім неабходна рэалізаваць несертыфікаваную прадукцыю. Іншыя зусім не разумеюць, чаму такі ўказ не дзейнічае ў краінах Мытнага саюза, а толькі ў Беларусі. Трэція не ведаюць, як ім сябе паводзіць у склаўшыхся ўмовах.

Аднак індывідуальныя прадпрымальнікі Баранавіцкага каапрынку настроены рашуча і спадзяюцца, што 1 ліпеня іх падтрымаюць ІПэшнікі Палескага і Аляксееўскага гарадскіх рынкаў.

 

фота: страйк Баранавіцкіх прадпрымальнікаў 1 ліпеня 2013 года перад будынкам гарадской падатковай інспекцыі

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international