Працэс над Андрэем Мялешкам расцягваецца

2014 2014-06-04T16:26:42+0300 2014-06-04T16:26:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mialeshka-andrej-grodna-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Мялешка

Андрэй Мялешка

4 чэрвеня ў Гродна ў судзе Кастрычніцкага раёна быў працягнуты разгляд адміністрацыйнай справы гродзенскага журналіста-фрылансера Андрэя Мялешкі. Працэс аднавіўся а 12-й гадзіне і доўжыўся крыху больш за гадзіну, пасля чаго быў абвешчаны перапынак. Вядзе працэс суддзя Дзмітрый Кедаль.

Андрэй Мялешка скарыстаўся сваім правам на абарону. Сёння яго абараняла адвакатка з Мінску Кацярына Пятровіч. Яна даводзіла ў судзе, што журналіст не падлягае пакаранню ў судзе паводле артыкула за выраб і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, паколькі адказнасць паводле артыкула КаАП 22.9 частка 2 мусяць несці толькі юрыдычныя асобы і ўстановы. Была выклікана ў суд сведкай і прадстаўніца медычнай установы, у якой Мялешка браў каментар у красавіку падчас акцыі “Здаровае сэрца”. Менавіта за гэты матэрыял супраць незалежнага журналіста была распачата адміністрацыйная справа.

Пасля абвешчанага перапынку суддзя Кедаль зноў перанёс працэс – на гэты раз на 11-га чэрвеня. У суд будуць выкліканы супрацоўнікі міліцыі, якія ініцыявалі складанне пратаколу пра нібыта парушэнне. Таксама суддзя паведаміў, што хоча дакладна даведацца, за што Андрэй Мялешка меў раней пракурорскае папярэджанне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international