Бабруйскае УУС не змагло завесці справу на мясцовага актывіста, які распаўсюджваў "Новы Час"

2014 2014-06-02T09:31:00+0300 2014-06-04T13:38:10+0300 be

28-го мая старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Віктар Бузінаеў атрымаў па пошце ліст з мясцовага УУС.

У лісце паведамлялася, што па факце распаўсюду Віктарам Бузінаевым газеты " Новы Час " УУС праведзена праверка. І адміністрацыйная справа была спынена ў сувязі з адсутнасць у дзеяннях Бузінаева складу адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч. 2 артыкулы 22.9 КААП РБ "Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі".

Тым часам, як адзначае сам Віктар Бузінаеў, УУС не ставіла яго ў вядомасць пра тое, што супраць яго заведзеная адміністрацыйная вытворчасць і вядзецца нейкая праверка. Падставай для праверкі стала інфармацыя пра тое, што 7 мая на цэнтральным рынку Бабруйска Бузінаевым распаўсюджвалася газета "Новы Час".

Як адзначае Віктар Бузінаеў, усе неабходныя дакументы, якія дазваляюць распаўсюд "Новага Часу", у яго маюцца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international