Валянціна Аліневіч: Да Ігара ў траўні ў турме была асаблівая ўвага

2014 2014-06-04T09:43:46+0300 2014-06-04T10:10:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/alinevich-10.jpg
Ігар Аліневіч

Ігар Аліневіч

Палітычны зняволены Ігар Аліневіч (фота) у адным з апошніх лістоў з Наваполацкай калоніі №10 распавёў, што ў пачатку траўня да яго зноў была павышаная ўвага, - распавядае маці палітвязня Валянціна Аліневіч. З чым гэта звязана, яна не ведае, але не выключае, што гэта звязана са спробамі прымусіць напісаць яго прашэнне аб памілаванні.

Валянціна Аліневіч:

- Ён проста напісаў, што на пачатаку траўня была вельмі нацягнутая абстаноўка, як ён напісаў: “да маёй сціплай персоны была падвышаная ўвага”. Што гэта азначае, я не ведаю, напэўна нейкі ціск усё ж такі быў. Я магу толькі меркаваць. Адзін раз, яшчэ ў самым пачатку, ён казаў, што яго выклікалі і прапанавалі падпісаць прашэнне аб памілаванні, ён адмовіўся. Я з ім нават на гэтую тэму пагутарыла, маўляў, можа і варта падпісаць.

Аднак Ігар Аліневіч адказаў, што пісаць прашэнне аб памілаванні - гэта значыць прызнаць віну ў злачынствах, якіх ён не здзяйсняў, і значыць - сведчыць супраць сябе. А гэтага ён рабіць не будзе.

Хлопец асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі. Суд прызнаў яго вінаватым у злосным хуліганстве і пашкоджанні маёмасці ў асабліва буйным памеры.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international