Баранавічы: каля Мілавідскіх помнікаў актывісты ўпарадкавалі тэрыторыю

2014 2014-06-03T10:41:52+0300 2014-06-03T10:41:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/talaka-milavidy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 чэрвеня, напярэдадні 151-х угодкаў Мілавідскай бітвы, баранавіцкія прадстаўнікі грамадскіх арганізацый упарадкавалі тэрыторыю вакол помнікаў у гонар паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, якія далі бой царскаму войску падчас паўстання 1863 года.

Старшыня Баранавіцкай рады Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца паведаміў, што яны не проста наведалі помнікі, а высадзілі каля іх кветкі і прыбралі тэрыторыю вакол помнікаў ад смецця.

– Мы нічога грандыёзнага не праводзілі, а прыехалі сюды, каб добраўпарадкаваць тэрыторыю. На жаль, нам вельмі перашкодзіў дождж, – адзначыў Віктар Сырыца.

Па яго словах, удзельнікі талакі ўбачылі, што ні мясцовыя, ні раённыя ўлады нічога не прадпрымаюць, каб тэрыторыя каля мілавідскіх помнікаў была добраўпарадкавана. Асабліва непрыемна, што вакол помнікаў расце высокая трава, якую ніхто не абкошвае.

Таму грамадскія актывісты вырашылі прыехаць яшчэ раз, каб абкасіць траву.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international