У сьпісе асобаў, супраць якіх падоўжаныя санкцыі, сын Лукашэнкі Віктар

2007 2007-06-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш яшчэ на адзін год падоўжыў санкцыі супраць прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і шэрагу беларускіх чыноўнікаў. Актывы кіраўніка Беларусі ды іншых урадоўцаў, адказных за фальшаваньне леташніх прэзыдэнцкіх выбараў і разгон акцыяў апазыцыі, былі замарожаныя летась.

Як паведамляе прэсавая служба Белага Дому, Джордж Буш у чацьвер падпісаў распараджэньне пра тое, што яшчэ на год падаўжаецца “блякаваньне ўласнасьці” гэтых асобаў, якая знаходзіцца ў юрысдыкцыі ЗША, паведамляе агенцтва Associated Press.

Санкцыі былі ўведзеныя ў чэрвені 2006 году ў дачыненьні да "асоб, адказных за падрыў дэмакратычных працэсаў і інстытутаў, парушэньне правоў чалавека, дзяржаўную карупцыю". Матывацыя кіраўніцтва ЗША – унесеныя ў сьпіс чыноўнікі ўяўляюць "пагрозу для нацыянальнай бясьпекі ЗША".

Спачатку пад санкцыі патрапілі 10 чалавек:

  • Віктар Галаванаў, міністр юстыцыі
  • Аляксандар Зімоўскі , старшыня Белдзяржтэлерадёкаміаніі
  • Віктар Лукашэнка, памочнік прэзыдэнта, сябра Рады Бясьпекі
  • Уладзімір Навумаў – міністар унутраных справаў
  • Дзьмітры Паўлічэнка – камандзір спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня МУС
  • Натальля Пяткевіч, намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта
  • Сьцяпан Сухарэнка, старшыня КДБ
  • Віктар Шэйман, дзяржсакратар Рады Бясьпекі
  • Лідзія Ярмошына, кіраўнік Цэнтарвыбаркаму
27-га лютага 2007 году Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло эканамічныя санкцыі супраць яшчэ шасьці высокапастаўленых беларускіх службоўцаў:

  • Пётр Міклашэвіч, генэральны пракурор
  • Юры Падабед, начальнік палка міліцыі спэцыяльнага прызначэньня
  • Аляксандар Радзькоў, міністр адукацыі
  • Уладзімір Русакевіч, міністар інфармацыі
  • Юры Сівакоў, былы міністр унутраных справаў
  • Алег Сьліжэўскі, начальнік упраўленьня грамадзкіх аб'яднаньняў Міністэрства юстыцыі
  • Супраць гэтых шасьці асоб санкцыі могуць быць прадоўжаныя не раней за люты 2008

4:26 У Мінску праходзіць канферэнцыя, прысвечаная злачынствам камунізму

У Мінску прадстаўнікі грамадскасці праводзяць канферэнцыю «Камунізм - міжнародны трыбунал». Паводле словаў аднаго з арганізатараў гісторыка Ігара Кузняцова, мерапрыемства мае не палітычныя, а навуковыя мэты.

Удзельнікі канферэнцыі, сярод якіх вядомыя беларускія навукоўцы, разглядаюць пытанні ідэалогіі камунізма, устанаўлення дыктатуры, правядзення рэпрэсій, духоўнага і фізічнага генацыду ў часы савецкага панавання.

Пра тое, дзеля чаго гэта робіцца, у інтэрв’ю «Еўрарадыё» гаворыць Ігар Кузняцоў:

«У выніку мусіць адбыцца суд, аналагічны Нюрнбергу, суду над фашызмам. Для таго, каб была дадзена прававая ацэнка дзейнасці камуністычных рэжымаў».

Канферэнцыя «Камунізм - міжнародны трыбунал» - гэта мерапрыемства еўрапейскага масштабу. 16 чэрвеня акцыі пройдуць ў 15 краінах. Беларусь жа апярэдзіла ўсіх з-за таго, што арганізатары мелі праблему з памяшканнем. А беларуская дзяржава, як вядома, мерапрыемствы, звязаныя з тэмай камуністычных злачынстваў, не падтрымлівае, адзначае Ігар Кузняцоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international