Мікалай Статкевіч "схільны да нападу і ўцёкаў"

2014 2014-06-02T08:21:47+0300 2014-06-02T08:21:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/statkevich-m.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

"Увесь час забываю табе паведаміць - я ўсё яшчэ "схільны да нападу і ўцёкаў". Таму штомесячна са мной павінны праводзіць выхаваўчыя размовы" - пра гэта напісаўкандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, палітвязень Мікалай Статкевіч у лісце да жонкі.

Гаворыць Марына Адамовіч: - Хутка пасля пераводу Мікалая з калоніі ў турму ў студзені 2012 года стала вядома, што, акрамя таго, што ён быў у экстраным парадку аб'яўлены злосным парушальнікам рэжыму, "не ставшим на путь исправления" і "намеренным по отбытии вести преступный образ жизни", што і стала, уласна, падставай для пагаршэння рэжыму пакарання, яго яшчэ аб'явілі і "схільным да нападу і ўцёкаў", што яшчэ больш пагаршае становішча зняволенага, бо над ім усталёўваецца дадатковы нагляд.

Прайшло больш за два гады і днямі, знаходзячыся  ля турмы, я задала сабе пытанне: "А што ж з гэтымі дадатковымі абвінавачваннямі? Ці адмянялі іх?". І, літаральна праз дзень, атрымала адказ, той, што працытавала вышэй. Мікалай ўсё яшчэ "схільны да нападу і ўцёкаў" і  штомесячна з ім  праводзяць "выхаваўчыя размовы". Да таго ж, гэта дазваляе адміністрацыі ўсталёўваць больш шчыльнае назіранне ў камеры і праз "вакенца", і па-іншаму. Але ён жартуе, што рэгулярна "абяцае ні на каго тут не нападаць". Такія вось новыя старыя навіны.

Акрамя таго, Марына Адамовіч зазначыла, ўто Мікалай Статкевіч, як і Мікалай Дзядок, які ўтрымліваецца ў той жа турме, пісаў пра спёку ў камеры. "Яго камера выходзіць, як я ведаю з лістоў, на поўнач, і сонца там бывае рэдка, толькі вясной і ўлетку, але ў спёку і там было задушліва. Таму Мікалай хвалюецца за тых, чые камеры выходзяць вокнамі на поўдзень, і зазначае, што гэта  -"сур'ёзная плата за мажлівасць бачыць сонца восенню і зімой".

Мікалай Статкевіч яшчэ са снежня 2011 года знаходзіцца пастаянна ў закрытым памяшканні - спачатку ў карцэры і ПКТ шклоўскай калоніі, а з студзеня 2012 года - у магілёўскай турме. Тэрмін яго зняволення на турэмным рэжыме павінен завершыцца ў студзені 2015 года. Пасля гэтага палітык мусіць быць этапаваны ў калонію яшчэ амаль на 2 гады.

statkevich.org

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international