Бяроза: хто выклікаў праваабаронцаў у міліцыю?

2014 2014-06-02T06:27:52+0300 2014-06-02T06:27:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/supracounik_milicyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пры знаёмстве з матэрыяламі судовай справы па адозве дазволу райвыканкамам на пікет на 25 сакавіка праваабаронца Сяржук Русецкі не знайшоў там запыту суддзі Алены Нямковай ў міліцыю на прадмет апытання яго і Тамары Шчапёткінай па гэтай справе. Не знайшоў і тлумачэнняў, якія яны давалі ў міліцыі ў суботу 26 красавіка ў 12 гадзін дня, куды яны былі выкліканы напярэдадні павесткамі. Пры гэтым Шчапёткінай даставілі павестку нават пасля 22 гадзін вечара 25 красавіка.

Паўстае пытанне: а ці быў выклік ад суддзі, ці гэта ёю прыкрываліся супрацоўнікі міліцыі, каб праваабаронцамне патрапілі ў Мінск на Чарнобыльскі шлях? Сяргей Русецкі і Тамара Шчапёткіна напісалі старшыні суда Бярозаўскага раёна, каб з гэтым разбіраўся зараз ён.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international