Адміністрацыйны працэс над Андрэем Мялешкам перанесены

2014 2014-05-30T16:16:17+0300 2014-05-30T16:16:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mialeshka-andrej-grodna-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Мялешка

Андрэй Мялешка

   30 траўня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гродна пачаўся адміністрацыйны працэс у адносінах да незалежнага журналіста Андрэя Мялешкі. Яго вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі.

   Працэс вядзе суддзя Дзмітрый Кедаль, вядомы абвінаваўчым ухілам рашэнняў падчас маўклівых акцый у 2011-ым годзе. Тады ў ліку іншых ён асудзіў у судзе Ленінскага раёну да штрафу акрэдытаванага карэспандэнта Радыё Свабода Міхася Карневіча, які выконваў свае журналісцкія абавязкі. Зараз суддзя Дзмітрый Кедаль ужо намеснік старшыні суда Кастрычніцкага раёну.

   Справу на Андрэя Мялешку пачалі за яго матэрыял, які быў апублікаваны ў красавіку на сайце Беларускага Радыё Рацыя. Сёння з ініцыятывы суддзі на месца яго пражывання з’явіўся міліцыянер для прыводу журналіста ў суд. Аднак Мялешкі не было дома.   Журналіст выказаў з гэтай нагоды Дзмітрыю Кедалю абурэнне дзеяннямі суддзі, бо ён не збіраўся хавацца і яшчэ ўчора паведаміў сакратару суда, што з’явіцца на працэс.

   Сёння працэс ішоў толькі пару хвілінаў. Андрэй Мялешка заявіў хадайніцтва пра перанос разгляду справы для таго, каб заключыць пагадненне з адвакатам і вывучыць матэрыялы справы. Працэс працягнецца 4-га чэрвеня а 12-й гадзіне.

Андрэй Мялешка

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international