Затрыманыя ўдзельнікі пікету “Смерць крамлёўскім акупантам!”

2014 2014-05-30T08:37:35+0300 2014-05-30T09:44:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/piket_shurauleva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Жураўлёва на пікеце 29 траўня 2014 года.

Вольга Жураўлёва на пікеце 29 траўня 2014 года.

На Кастрычніцкай плошчы ў Менску 29 траўня супрацоўнікі АМАПу затрымалі некалькі ўдзельнікаў пікету “Смерць крамлёўскім акупантам!”. Усе яны актывісты моладзевага грамадскага аб’яднання Альтэрнатыва”. Пра гэта ў facebook паведаміў кіраўнік “Альтэрнатывы” Алег Корбан.  

Прыкладна ў 19 гадзін яны выйшлі на Кастрычніцкую плошчу Менска з плакатам “Смерць крамлёўскім акупантам!” Праз некалькі хвілін на плошчу прыехаў аўтобус з АМАП. У выніку тры ўдзельнікі пікету Вольга Бурневіч, Вольга Жураўлёва, Сяргей Качура былі затрыманыя і дастаўленыя ў ў Цэнтральны РУУС. Праз чатыры гадзіны іх выпусцілі. На Вольгу Жураўлёву складзены пратакол за несанкцыянаванае мерапрыемства, у панядзелак адбудзецца суд. Таксама стала вядома, з Вольгай быў яе 6 гадовы сын, яго таксама забралі з плошчы, вазілі ў аддзяленне міліцыі. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international