Журналіст Андрэй Мялешка выкліканы ў суд

2014 2014-05-29T23:30:52+0300 2014-05-29T23:30:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mialieshka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гродзенскі журналіст-фрылансер Андрэй Мялешка выкліканы ў суд Кастрычніцкага раёну Гродна. Сёння з раённага суду яму патэлефанавала сакратарка і запыталася, чаму яго няма ў судзе. Пазней выявілася, што позва ў суд знаходзілася на пошце. Зараз Андрэя Мялешку выклікаюць у суд на заўтра, 30 траўня на 14-ю гадзіну. Аднак журналіст мае намер заявіць хадайніцтва пра перанос працэсу. Рэч у тым, што Мялешка збіраецца скарыстацца паслугамі адваката, якому патрэбен час на азнаямленне з матэрыяламі справы.

Журналіста пераследуюць за нібыта працу на Беларускім Радыё Рацыя без акрэдытацыі. Раней Мялешку было абвешчана пракурорскае папярэджанне. Падставай для ўзбуджэння адміністрацыйнай справы стаў артыкул у красавіку, які быў змешчаны на старонцы Беларускага Радыё Рацыя і прысвечаны акцыі “Здаровае сэрца”. Нібыта журналіст е меў права апытваць дактароў, якія былі на гэтай акцыі ў паліклініцы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international