Юрыя Рубцова шпіталізавалі пасля месячнага зняволення

2014 2014-05-29T12:35:00+0300 2014-05-29T17:39:42+0300 be

Сёння раніцай актывіста Юрыя Рубцова вызвалілі з гомельскага ізалятара часовага ўтрымання. Аднак актывіста вывезлі, не паведаміўшы пра гэта нават жонцы і сыну, якія прыйшлі яго сустракаць. Толькі пазней сваякі высветлілі, што Рубцова вывезлі ў Чыгуначны раённы аддзел міліцыі для размовы. Калі Рубцова адпусцілі з пастарунку, сваякі адвезлі яго ў лякарню, бо мужчына кепска сябе адчуваў.

Рубцова затрымалі ў Менску пасля "Чарнобыльскага шляху". На мітынгу ён быў апрануты ў футболку з надпісамі "Лукашэнка, сыходзь!" Яго прызналі вінаватым у "непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы", "дробным хуліганстве" і асудзілі на 25-сутачны арышт. Футболку ў актывіста канфіскавалі. На знак пратэсту супраць прысуду Рубцоў абвясціў галадоўку.

Увечары 21 траўня міліцыянты адвезлі Рубцова на чыгуначны вакзал Менска і пасадзілі на цягнік да Гомеля. Аднак там яго адразу ж затрымала мясцовая міліцыя. Актывіста асудзілі на пяць сутак арышту нібыта за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі і нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы. Рубцоў зноў абвясціў галадоўку. Такім чынам, галадоўка пратэсту гомельскага актывіста доўжылася агулам 30 сутак.

* * *

Гомельскі актывіст Юрый Рубцоў ранкам 27 траўня выходзіць на волю пасля месяцовага арышту. Ён правёў за кратамі 30 сутак за майку з надпісам: "Лукашэнка, сыходзь". Праваабаронца Леанід Судаленка зазначае, што ў ягонай практыцы нячаста сустракаюцца выпадкі, калі грамадзяне адбываюць два адміністрацыйныя пакаранні запар.

Леанід Судаленка:

- У нашай краіне багата якія рэчы з’яўляюцца абсурднымі. Чаму гэта менавіта з Рубцовым адбываецца, то я магу сказаць, што яшчэ ўвосень гэтага года ён трапіў у аналаічную сітуацыю ў Менску, калі ў яго забралі і падралі кашульку са словамі “Лукашэнка сыходзь!”, і ён адсядзеў пэўны тэрмін арышту. Гэта ўжо другі такі выпадак, які сведчыць пра тое, што чалавек не ламаецца, нягледзячы на тое, што дзяржава яго прыніжае, але чалавек не ламаецца.

Юрый Рубцоў быў затрыманы ў Менску 26 красавіка падчас апазіцыйнай акцыі "Чарнобыльскі шлях". Фармальнай падставай для пераследу сталася непадпарадкаванне міліцыі і хуліганства. Па выхадзе са сталічнага ізалятара часовага утрымання, дзе ён правёў 25 сутак, актывіста арыштавалі паўторна.

* * *

Сталі вядомыя падрабязнасці арышту гомельскага актывіста Юрыя Рубцова. 22 траўня суд Чыгуначнага раёна Гомеля прысудзіў толькі што вызваленага пасля двадцаціпяцідзённага арышту Юрыя Рубцова да 5 дзён.

На волю актывіст выйдзе 27 траўня. На знак пратэсту супраць міліцэйскага і судовага бязмежжа ў ізалятары часовага ўтрымання ён абвясціў галадоўку.

Пакаранне ў ІЧУ Юры Рубцоў адбывае ў адзіночнай камеры. Баючыся паўтарэння бязмежжа ад людзей у форме, ён просіць неабыякавых сустрэць яго раніцай 27 траўня ля Гомельскага ІЧУ.

Юрыя Рубцова арыштавалі падчас штогадовай акцыі Чарнобылькі шлях у Менску за майку з антылукашэнкаўскім надпісам. У Гомелі актывіста пакаралі за тое, што ён адмовіўся аддаць майку міліцыі.

* * *

Актывістка Еўрапейскай Беларусі Юлія Сцяпанава ў сваім фэйсбуку паведаміла пра чарговае затрыманне Юрыя Рубцова, вядомага па майцы «Лукашэнка сыходзь». Актывіста затрымалі пасля штогадовай акцыі апазіцыі «Чарнобыльскі шлях» і асудзілі на 25 сутак.

Пасля вяртання з адбыцця арышту з Менска ў родны Гомель, Рубцова зноў затрымалі. Гэта падцвердзіў дзяжурны Гомельскага ізалятара часовага ўтрымання:

- Ён знаходзіцца тут - дакладна.

Гомельскі актывіст Кастусь Жукоўскі выказаў меркаванне, што Юрыю Рубцову шыюць чарговую адміністрацыйную справу:

- Вядома адно, што спадар Юры знаходзіца ў Гомельскім ІЧУ, ён прыехаў з Менску на маршрутцы, і трапіў у ІЧУ – за што – дакладна невядома, можа да суда па адміністрацыйнай справе.

Прычыны затрымання пяцідзясяці-трох-гадовага Юрыя Рубцова высветліць не ўдалося. Праваабаронцы спрабуюць атрымаць інфармацыю, у чым у чарговы раз вінавацяць смелага мужчыну, які адкрыта выступае супраць Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international