Тыдзень Даступнасці-2014: ад даступнасці да роўнасці

2014 2014-05-29T12:08:05+0300 2014-05-29T12:09:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dastupnascj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі пачынаюцца мерапрыемствы ў межах Тыдня Даступнасці, прысвечанага пытанням ўсіх відаў даступнасці для людзей з інваліднасцю. Ініцыятарам падзеі выступае Офіс па правах людзей з інваліднасцю.

Тыдзень Даступнасці праходзіць у нашай краіне ў другі раз, з 1 па 15 чэрвеня 2014 г. як у Мінску, так і ў рэгіёнах Беларусі. Ён будзе ўключаць экспазіцыю інфармацыйных матэрыялаў і асветніцкай літаратуры, публічныя дыскусіі з удзелам беларускіх і міжнародных экспертаў, якія працуюць у сферы даступнасці. Пройдуць таксама паказы фільмаў, сустрэчы, прэзентацыі праектаў па тэме даступнасці.

У панядзелак, 2 чэрвеня адбудзецца прэс-канферэнцыя з нагоды адкрыцця “Тыдня Даступнасці – 2014”. Яна пройдзе ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў», пр. Незалежнасці, 37а з 13.00 да 14.00

Там жа, 3 чэрвеня, -  публічная дыскусія "Універсальны дызайн у Беларусі: ідэальнае бачанне і практычныя перспектывы». З поўным спісам мерапрыемстваў можна азнаёміцца па наступнай спасылцы: http://disright.org/ru/accessibility-week

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international