Магілёўская міліцыя не змагла знайсці інтэрнэт-паклёпнікаў

2014 2014-05-28T23:36:44+0300 2014-05-28T23:36:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/internet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч 28 траўня атрымаў адказ на сваю скаргу на імя начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама, у якой актывіст прасіў адмяніць пастанову начальніка Хоцімскага РАУС (ліст №ЕК-506 ад 16.04.2014 г.) аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў сувязі быццам бы з немагчымасцю ўстанаўлення асоб, якія ў глабальнай сетцы Інтэрнэт размясцілі публікацыі, якія абражаюць і прыніжаюць яго гонар і годнасць.

У адказе за подпісам намесніка начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама Іванова С. Б., які быў дасланы з УУС Магілёўскага аблвыканкама 26 траўня, паведамляецца, што супрацоўнікі міліцыі не могуць высветліць асоб, якія змяшчалі на інтэрнэт-рэсурсе voskresinfo.com матэрыялы паклёпніцкага і ганьбячага зместу ў адносінах Валерыя Каранкевіча, зневажаючыя яго гонар і годнасць. Месцам рэгістрацыі ўладальніка гэтага інтэрнэт-рэсурса (ААТ “Тэхналогіі будучыні”, 65082, Україна, г. Адэса, завулак Маякоўскага, 6) з’яўляецца Україна, устанавіць ІП-адрас гэтай асобы ці асоб не ўяўляецца магчымым, бо запыты падраздзяленняў МУС Беларусі застаюцца без адказу, таму яны не могуць быць прыцягнутыя да адказнасці.

Таксама палкоўнік Іваноў паведаміў Валерыю Каранкевічу, што пастанова Хоцімскага РАУС пакінутая без зменаў, а скарга Валерыя Каранкевіча без задавальнення.

Нагадаем, што у адказе з Хоцімскага РАУС, які спадар Каранкевіч атрымаў 18 красавіка, паведамлялася пра тое, што па выніках праверкі “У адпаведнасці з п. 2, ч.1, арт.1026 ПВКаАП Рэспублікі Беларусь у адносінах да неўстаноўленых асоб вынесена пастанова аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні з-за не ўстанаўлення дадзеных асоб. Пры ўстанаўленні асоб, якія здзейснілі правапарушэнне, правапарушальнікі будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці”.

Па словах Валерыя Каранкевіча, ён плануе і найдалей абараняць сваю гонар і годнасць.

“Міліцыя не можа знайсці інтэрнэт-паклёпнікаў і распісваецца ў сваім бяссіллі, як жа яны тады хакераў і шпіёнаў лавіць будуць? - задае рытарычнае пытанне Валерый Каранкевіч. – У бліжэйшы час я паеду ў Магілёў, атрымаю неабходную кансультацыю ў праваабаронцаў і буду абскарджваць гэтыя адказы з Хоцімскага РАУС і Магілёўскага УУС. Інакш атрымліваецца так, што кожнага чалавека можна беспакарана абражаць у інтэрнэце, нехта ж павінен прымусіць супрацоўнікаў міліцыі выконваць іх працу”.

Нагадаем таксама, што Валерый Каранкевіч 7 красавіка падаў заяву ў Хоцімскі РАУС. У заяве на імя начальніка Хоцімскага РАУС Аляксандра Талкачова Валерый Каранкевіч прасіў супрацоўнікаў міліцыі правесці расследванне, выявіць асоб, якія здзейснілі абразу і паклёп на яго адрас, і прыцягнуць іх да адказнасці па закону.

Падставай для напісання заявы ў Хоцімскі РАУС паслужылі змешчаныя ў перыяд перадвыбарчай кампаніі і раней на інтэрнэт-рэсурсе voskresinfo.com матэрыялы паклёпніцкага і ганьбячага зместу ў адносінах Валерыя Каранкевіча, зневажаючыя яго гонар і годнасць.

Напярэдадні выбараў у мясцовыя Саветы на гэтым інтэрнэт-рэсурсе рэгулярна пачалі з’яўляцца публікацыі паклёпніцкага зместу пра дэмакратычных актывістаў і незалежных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў Магілёўскай вобласці. Ужо пасля таго, як скарга Валерыя Каранкевіча была накіравана ў абласное ўпраўленне ўнутраных спраў, на інтэрнэт-рэсурсе з’явілася чарговая порцыя матэрыялаў паклёпніцкага зместу ў адносінах шэрагу дэмакратычных актывістаў. Верагодна, тыя людзі, якія рэдагуюць гэты інтэрнэт-сайт, чамусьці ўпэўнены ў сваёй беспакаранасці.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international