Суд абавязаў “Народную волю” заплаціць 5 тысяч даляраў Ягору Рыбакову, прызнаўшы несапраўднымі зьвесткі, якія былі надрукаваныя ў газеце ў кастрычніку 2001 году.

2003 2003-09-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 верасьня суд Ленінскага раёну Менску прызнаў несапраўднымі зьвесткі, якія былі надрукаваныя ў газэце “Народная воля” ў кастрычніку 2001 году ў артыкуле Марыны Коктыш “Элеанора Язерская: пяць пудоў любві”, -- паведамляе Радыё Свабода.
У артыкуле Элеанора Язерская сьцьвярджала, што Ягор Рыбакоў “ператварыў Беларускае тэлебачаньне ў руіны”, а таксама абвінавачвала яго ў датычнасьці да сьмерці некаторых былых супрацоўнікаў.

Судзьдзя Сяргей Хрыпач прысудзіў спагнаць у якасьці кампэнсацыі за абразу гонару, годнасьці й дзелавой рэпутацыі з газэты 10 мільёнаў рублёў (гэта каля 5 тысяч даляраў), а з Марыны Коктыш і Элеаноры Язерскай — 1 мільён рублёў з кожнай. Газэта павінна ў 10-дзённы тэрмін пасьля таго, як рашэньне суду набудзе моц, надрукаваць абвяржэньне артыкулу, а таксама адпаведныя прабачэньні з боку Марыны Коктыш і Элеаноры Язерскай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international