Мінгарвыканкам адмовіў Партыі БНФ: ля помніку Шаўчэнкі «іншае перапрыемства»

2014 2014-05-28T13:49:23+0300 2014-05-28T13:49:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/partyja_bnf.jpg

Мінгарвыканкам у чарговы раз адмовіў Партыі БНФ у правядзенні мітынга салідарнасці з народам Украіны. Намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў прасіў мінскія ўлады дазволіць правядзенне мітынгу 28 мая з 18 да 19.30 гадзінаў ля помніку Тарасу Шаўчэнку.

У лісце за подпісам намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Ігара Карпенкі паведамляецца, што правядзенне мітынгу ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Украіны не дазволенае ў сувязі з тым, што «на месцы перасячэння вуліц Кісялёва і Старавіленскай, у Сцяпанаўскім скверы каля помніка Тарасу Шаўчэнку, запланаванае іншае мерапрыемства». Аднак, што гэта за «іншае мерапрыемства» не ўдакладняецца.

Адзначым, гэта ўжо трэцяя адмова Партыі БНФ на правядзенне мітынгу салідарнасці з украінскім народам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства