Журналіст Беларускага Радыё Рацыя на волі пасля арышту

2014 2014-05-28T09:45:32+0300 2014-05-28T09:45:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jaugen_skrabec_berasce.jpg
Яўген Скрабец

Яўген Скрабец

Журналіст Беларускага Радыё Рацыя Яўген Скрабец выйшаў на волю пасля 10-ці сутак арышту.

Як паведаміў сам Яўген Скрабец, свой арышт ён збіраецца абскарджваць:

"У чацвер а 9.30 раніцы будзе разгледжана касацыйная скарга. Буду спрабаваць абскардзіць гэтае рашэнне, якое суд прыняў раней, каб асудзіць мяне на гэтыя 10-ць сутак. Турма ёсць турма, суткі ёсць суткі, нічога там добрага ці кепскага няма. Натуральна, адзінае, гэта час, які можна было б плённа выкарыстаць".

Па словах журналіста, адміністрацыя ізалятара ставілася да яго нармальна, але забараніла перадаваць ежу.

26 красавіка Яўгена Скрабца выклікалі ў міліцыю “дзеля апытання”, дзе паведамілі пра тое, што ён нібыта падобны да ўдзельніка бойкі, якая здарылася ў горадзе, а пазней перайшлі да пытанняў пра супрацу з Беларускім Радыё Рацыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international