Жонка: Юры Рубцоў выглядае як вязень канцлягера

2014 2014-05-27T17:09:04+0300 2014-05-27T17:09:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rubcou-00.jpg
Юрый Рубцоў

Юрый Рубцоў

За час галадоўкі ў турме актывіст Юры Рубцоў страціў 39 кіляграмаў.

Пасьля 30 сутак арышту і галадоўкі ў зьняволеньні гомельскі актывіст Юры Рубцоў шпіталізаваны ў Гомельскі абласны клінічны шпіталь.

Жонка Юрыя Рубцова Ядвіга распавяла карэспандэнту Свабоды, што спадар Юры страціў за час галадоўкі 39 кіляграмаў.

«Ён ня еў цягам 30 дзён, чалавек памірае. У яго язвы. Калі чалавек выходзіць з канцлягера, вось так ён выглядае. Цяпер ён у абласным шпіталі, яму хуткую выклікалі, як толькі мы яго знайшлі. Турбаваць яго ня трэба».

Уначы 27 траўня Рубцова вызвалілі з гомельскага ізалятара часовага ўтрыманьня.

22 траўня суд Чыгуначнага раёну Гомеля пакараў пяцьцю суткамі адміністрацыйнага арышту 52-гадовага Юрыя Рубцова, які дагэтуль адбыў у Менску 25 сутак арышту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international