За бел-чырвона-белы сьцяг Віктара Шаршуна судзіць ня будуць

2014 2014-05-27T08:01:00+0300 2014-05-27T17:03:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sharshun-00.jpg
Віктар Шаршун. Фота: svaboda.org

Віктар Шаршун. Фота: svaboda.org

Пэнсіянэр Віктар Шаршун, які ў лютым 2014 года вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на гаўбцы сваёй кватэры на бульвары Шаўчэнкі ў Менску, атрымаў ліст з суду Цэнтральнага раёна Менска. Адміністрацыйная справа за непадпарадкаваньне міліцыі закрытая.

Прычына — згодна з Адміністрацыйна-працэсуальным кодэксам, спагнаньне можна быць накладзена за адміністрацыйнае правапарушэньне не пазьней за 2 месяцы пасьля зьдзяйсьненьня яго. Правапарушэньне было зьдзейсьнена 8 лютага, а справа ў суд трапіла 8 траўня — то бок прайшло 3 месяцы.

8 лютага, убачыўшы сьцяг на гаўбцы, міліцыянты ўварваліся ў кватэру Віктара Шаршуна, вывалаклі яго на лесьвічную пляцоўку, забралі сьцяг, зьбілі і адвезьлі ў пастарунак. Была заведзеная адміністрацыйная справа. Не на міліцыянтаў, якія пабілі інваліда, а на яго самога.

Віктар Шаршун абвінавачваўся паводле арт. 23.4 (непадпарадкаваньне распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ёю службовых паўнамоцтваў) і 23.5 (абраза службовай асобы) КаАПП Рэспублікі Беларусь. Цяпер справа закрытая.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international