У Беларусі будуць судзіць чарговага незалежнага журналіста

2014 2014-05-27T12:59:32+0300 2014-05-27T12:59:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zaleuski.jpg
Сябра БАЖ Алесь Залеўскі

Сябра БАЖ Алесь Залеўскі

27 мая суд Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці мае разглядзець адміністратыўную справу сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Алеся Залеўскага.

Супрацоўніка тэлеканала “Белсат”, што зʼяўляецца часткай Telewizja Polska S.A., вінавацяць у незаконным вырабе прадукцыі СМІ. Размова вядзецца пра тое, што Алесь нібыта незаконна праводзіў здымкі відэасюжэта, які пазней выйшаў у эфір тэлеканала.

Судовыя слуханні ў Карэлічах маюць распачацца а 15:00.

Адметна, што гэта ўжо трэцяя падобная справа на Гродзеншчыне. Так 4 красавіка “за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ” на 30 базавых велічынь быў аштрафаваны сябра ГА “БАЖ” Алесь Дзянісаў. 15 мая падобны пратакол быў складзены яшчэ на аднаго незалежнага журналіста – Андрэя Мялешку.

На думку юрыстаў, улады Гродзеншчыны такім чынам вырашылі выпрабаваць на незалежных журналістах нядаўна ўведзены ў Адміністратыўны кодэкс рэпрэсіўны артыкул 22.9, які фактычна скасоўвае для многіх карэспандэнтаў гарантаванае Канстытуцыяй Беларусі права на свабодны збор і распаўсюд інфармацыі. Паводле міліцыянтаў, палажэнні гэтага артыкула прадугледжваюць адказнасць за працу журналістаў без акрэдытацыі.

Адметна, што супрацоўнікі тэлеканала “Белсат”, а таксама “Беларускага Радыё Рацыя” ўжо некалькі гадоў дамагаюцца ад МЗС Беларусі адпаведнай акрэдытацыі, але ўвесь гэты  час атрымліваюць адмовы па надуманых, на іх погляд, прычынах.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international