Судны дзень у Віцебску

2007 2007-06-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў Віцебску завяршыліся два судовыя працэсы над моладзевымі актывістамі. Алеся Дзравянку суддзя Тацяна Ліпская пакарала штрафам за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі штрафам у памеры 20 базавых велічынь (Артыкул 23.4 КаАП).

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, другі пратакол, складзены на юнака за ўдзел у незаконным пікетаваньні, суддзя не разглядала, паведаміўшы, што ён будзе разгледжаны асобна. Актывіста з Полацку Генадзя Шараха суддзя Ліпская абвінаваціла ў незаконным пікетаваньні пад час судовага працэсу над Велерыем Шчукінам і пакарала штрафам у памеры паловы базавай велічыні.

У другой палове дня ў Віцебску пройдуць суд над Крысцінай Шацікавай і суд па зыску Таццяны Севярынец, якую звольнілі з працы за яе перакананьні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international