Алесь Бяляцкі падзякваў салігорскім праваабаронцам за маральную падтрымку

2014 2014-05-27T05:06:50+0300 2014-05-27T05:09:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ales-bialiatski-212x300.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Партрэт Алеся Бяляцкага ў выкананні Марыны Напрушкінай

Партрэт Алеся Бяляцкага ў выкананні Марыны Напрушкінай

Салігорскія праваабаронцы атрымалі ліст ад зняволенага беларускімі ўладамі кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. Палітвязень дзякуе калегам са сталіцы шахцёраў за маральную падтрымку і не губляе пачуцця гумару нават у няволі.

- Жартуе, што “зэк сядзіць, а тэрмін ідзе”. Піша, што ў яго ўсё збольшага нармальна ды перадае ўсім сябрам прывітанне, - кажа пра атрыманую вестку ад Алеся Бяляцкага яго салігорскі паплечнік Леанід Мархотка.

Цытуе спадар Мархотка і не зусім вясёлыя, хутчэй літаратуразнаўча-філасоўскага характару развагі зняволенага праваабаронцы: “У свой час Максім Танк спаабаваў пілаваць краты вершамі. А Алесь Гарун чакаў, пакуль іх з’есць іржа. Анатоль Сыс вышываў сабе на сэрцы “залатыя краты”. Там, дзе беларусы - там і яны. Так што - усё нармальна...”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international