Актывіста НБП Аляксандра Палякова суд пакараў штрафам

2014 2014-05-26T15:44:03+0300 2014-05-26T15:50:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paliakou_a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст НБП Аляксандр Палякоў

Актывіст НБП Аляксандр Палякоў

26 траўня адміністратыўная справа нацбола Аляксандра Палякова разглядалася ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска.

Актывіст НБП быў затрыманы АМАПам увечары 24 траўня ля сцэны ў Зоне гасціннасці ля Палаца спорту, за тое, што размахваў нацыянальным беларускім бел-чырвона-белым сцягам.   

«Спачатку двое амапаўцаў падышлі і папрасілі сцяг схаваць, мы паслухаліся. Пазней падышлі тыя ж самыя амапаўцы і папрасілі Аляксандра прайсці з імі пагаварыць. Мы чакалі яго каля гадзіны. Потым ён патэлефанаваў і паспеў паведаміць, што яму інкрымінуюць артыкул 17.1 КаАП, нібыта ён чапляўся да грамадзянаў і мацюкаўся…», - паведамілі сайту charter97.org сябры актывіста.

Сёння суддзя Вікторыя Шабуня прызнала Палякова вінаватым паводле артыкула 17.1 КаАП “Дробнае хуліганства” і пакарала штрафам у дзве базавыя велічыні. Да суду Палякоў больш за суткі правёў пад вартай.

Гэта другое затрыманне нацбола Аляксандра Палякова за час правядзення ў Мінску чэмпіянату па хакеі. Пасля прэвентыўнага затрымання 6 траўня ён быў пакараны адміністратыўным арыштам на 10 сутак і выйшаў на волю 16 траўня. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international