Прадстаўнікі МУС Беларусі адправіліся ў дацкую турму

2014 2014-05-26T14:52:26+0300 2014-05-26T14:52:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belaruskaja-turma.jpg

Беларускім турэмшчыкам паказалі пэнітэнцыярную сістэму з чалавечым тварам.

Прадстаўнікі міліцэйскага ведамства нашай краіны азнаёміліся з арганізацыяй працы кампетэнтных органаў Даніі па пытаннях кіравання месцамі дасудовага ўтрымання асоб, якiя падазраюцца (абвiнавачваюцца) ва ўчыненнi злачынстваў, прафілактыкі рэцыдыўнай злачыннасці, выканання пакаранняў, не звязаных з ізаляцыяй асуджанага ад грамадства, паведамляе прэс-служба МУС.

Беларускія праваахоўнікі наведалі галоўны офіс Дэпартамента па турмах і прабацыі Міністэрства юстыцыі Даніі, а таксама турму ў Капенгагене. Там ім прадэманстравалі абсталяванне выпраўленчай установы, распавялі пра ўмовы ўтрымання зняволеных, агульны парадак забеспячэння бяспекі і абыходжання з асуджанымі. Акрамя таго, замежныя калегі падзяліліся вопытам забеспячэння бяспекі персаналу, распавялі пра парадак абыходжання з жанчынамі і непаўналетнімі, метады арганізацыі назірання, выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій, механізм рэабілітацыі і рэінтэграцыі асуджаных.

Па словах начальніка ўпраўлення наглядна-выканаўчай дзейнасці МУС Сяргея Нікеля, асобныя элементы дацкай пенітэнцыярнай сістэмы могуць быць разгледжаныя ў якасці магчымых для ўкаранення ў Беларусі. У прыватнасці, прымяненне электронных сродкаў кантролю і вядзенне электронных улікова-прафілактычных спраў на асуджаных да пакарання, не звязаныя з ізаляцыяй ад грамадства.

Ці распавялі прадстаўнікі МУС Беларусі сваім калегам з Даніі пра катаванні і здзекі ў беларускіх турмах, прэс-служба МУС не ўдакладняе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international