Хакей скончыўся: спецназ зачысціў зону гасціннасці

2014 2014-05-26T12:01:34+0300 2014-05-26T12:13:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/wc-minsk_25.05.2014-a.jpg
Фота: Сяргей Гудзілін

Фота: Сяргей Гудзілін

Пакуль прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазэль закрываў сваёй прамовай на Мінск-Арэне чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску, у зоне гасціннасці ля Палаца спорту толькі распачыналася сапраўднае святкаванне апошняга дня. Пасля, каля 23-й гадзіны нядзелі, народ сцякаўся да Мінскага замчышча. Праспект запаланілі машыны са сцягамі Расіі — заўзятары святкавалі перамогу сваёй зборнай.

Зона гасціннасці прымала ўсіх. Са сцэны скандавалі «Бе-ла-русь!», потым «Ра-сі-я!», потым нехта казаў, што трэба «Любіць сваю Радзіму, быць патрыётам і цаніць…». Піва лілося рэкамі. Чэргі па яго ў зоне гасціннасці, здаецца, былі заўсёды. Народ абляпіў усё ўзбярэжжа Свіслачы і чакаў фінальнага салюта. Фанаты зборнай Расіі браталіся з мінакамі, высоўваліся з вокнаў машын і проста адрываліся.

Здавалася, што ў гэтую апошнюю ноч усе госці ЧС, якія яшчэ засталіся ў Мінску, былі тут. Атмасфера нагадвала карнавал з морам алкаголю, гарачымі дзеўкамі ў кароткіх спадніцах і танцамі паўсюль. На кароткі момант падалося, што ў Мінск сапраўды завітаў супярэчлівы подых вольнасці…

Але гэты подых развеяўся, як дым пасля салюта, адразу пасля сканчэння канцэртнай праграмы. Сотні людзей, здаецца, святкавалі б і да раніцы, але спецназ пачаў зачышчаць Зону гасціннасці ля Палаца спорту і адцясняў людзей у бок Нямігі. Былі выпадкі, калі людзей жорстка білі за тое, што яны не хацелі сыходзіць са святочнага замчышча.

А 03:32 шэраг спецназаўцаў адціснуў людзей да метро. З мегафона патрульнай машыны чуліся заклікі «не парушаць грамадскі парадак, не затрымлівацца на ходніках і ачысціць Зону гасціннасці для прыборкі». Мінскія досвіткавыя праспекты праглынулі апошніх неспакойных заўзятараў. Чэмпіянат скончыўся… 

 

Фота: Сяргей Гудзілін

Фота: Сяргей Гудзілін
Фота: Сяргей Гудзілін
Фота: Сяргей Гудзілін

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international