Юрый Рубцоў абвясціў галадоўку супраць новага арышту

2014 2014-05-25T08:47:27+0300 2014-05-26T11:14:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rubcou_sud_2014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Рубцоў. Фота Радыё Свабода.

Юрый Рубцоў. Фота Радыё Свабода.

22 траўня суд Чыгуначнага раёна Гомеля асудзіў апазіцыйнага актывіста Юрыя Рубцова, які толькі вызваліўся пасля 25-сутачнага арышту з Мінскага ЦІПу, да 5 сутак адміністратыўнага арышту. На волю актывіст выйдзе 27 траўня ў 04:00.  У знак пратэсту супраць міліцэйскага і судовага свавольства ў ІЧУ Рубцоў абвясціў галадоўку.

Як паведамляе сайт "Гомельскай вясны", у ІЧУ 52-гадовага мыжчыну наведаў адвакат.
Са слоў Рубцова, у апошні дзень адбыцця пакарання на Акрэсціна ў Мінску яго наведаў следчы і ў прысутнасці адваката апытаў з нагоды абразы суддзі суда Савецкага раёна Мінска Кірыла Палулеха. 21 траўня актывіста на мікрааўтобусе вывезлі з цэнтру ізаляцыі за некалькі гадзінаў да вызвалення. Прывезлі ў пастарунак міліцыі чыгуначнага вакзалу, дзе патрабавалі падпісаць паперы аб адсутнасці прэтэнзій наконт канфіскаванай майкі, на што ён адказаў катэгарычнай адмовай. На свабоду яго адпусцілі каля 19:30.

Паколькі асабісты мабільны тэлефон Рубцова за час адсідкі разрадзіўся, ён папрасіў у курсанта на вакзале патэлефанаваць жонцы. Не паспеў Юрый сказаць некалькі слоў, як да курсанта падбег чалавек у цывільным і заявіў: "вы далі тэлефон шпіёну". У Гомель Рубцоў прыехаў цягніком Баранавічы-Марыупаль каля 4 гадзінаў раніцы, дадому накіраваўся пешшу.
Недалёка ад чыгуначнага вакзалу, у раёне вуліцы Цыялкоўскага, да яго са словамі "Юры - гэта Вы?" падбеглі два супрацоўнікі АМАПу і тут жа запатрабавалі пашпарт. Актывіста спрабавалі абшукваць на прадмет знаходжання наркотыкаў, аднак прапаршчык і старэйшы лейтэнант атрымалі катэгарычны пратэст.
На пад'ехаўшым тут жа міліцэйскім УАЗе Юрыя даставілі ў аддзяленне міліцыі Чыгуначнага раёна Гомеля, дзе затрымаўшыя яго АМАПаўцы падалі рапарты аб непадпарадкаванні і нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы з боку Рубцова. Пры складанні пратаколаў на патрабаванне затрыманага пра адваката яму было адмоўлена, таксама як і ў магчымасці патэлефанаваць жонцы.
Пасля складання пратаколаў Рубцова адвезлі ў ІЧУ, адтуль - у суд Чыгуначнага раёна Гомеля. У судзе супраць актывіста ілжыва сведчылі ўсё тыя ж прапаршчык і старэйшы лейтэнант АМАПу, са слоў якіх "пры затрыманні Рубцоў упаў на зямлю, супраціўляўся, лаяўся ў іх бок нецэнзурна". У судзе Рубцоў заявіў, што адмаўляецца прымаць удзел у спектаклі пад назвай суд.
Суддзя, прозвішча якога актывіст не запомніў, паверыў амапаўцам і асудзіў па двух пратаколах да 5 сутак арышту, пасля чаго Юрый Рубцоў заявіў, што абвяшчае галадоўку супраць міліцэйскага і судовага свавольства.
Пакаранне ў ІЧУ Юрый Рубцоў адбывае ў адзіночнай камеры. Баючыся паўтарэння незаконных дзеянняў з боку людзей у форме, ён просіць неабыякавых сустрэць яго раніцай 27 траўня каля Гомельскага ІЧУ.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international