Бабруйск: У блогера Жалнова зноў сканфіскавалі тэхніку

2014 2014-05-24T08:36:00+0300 2014-05-25T08:38:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babr-zalnou-peratrus-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вынікам ператрусу, які прайшоў у кватэры бабаруйчаніна Алега Жалнова, стала канфіскацыя тэхнікі, другая за апошнія сем месяцаў. У гэты раз, сцвярджае блогер, супрацоўнікі міліцыі знеслі з сабой вінчэсцер, флэшкі, ноўтбук, нядаўна набыты відэарэгістратар, дыскі.

Нагодай для візіта міліцыянтаў стала заведзеная на Жалнова ў пачатку траўня крымінальная справа. Яна заведзеная па 340 артыкуле Крымінальнага кодэкса РБ "Заведама непраўдзівае паведамленне аб небяспецы" і тычыцца лютаўскага выпадку ў будынку УУС. Тады блогер у адказ на пытанне дзяжурнага, ці ёсць у яго пры сабе зброя, аджартаваўся адказам, што любую рэч можна выкарыстаць у гэтай якасці, і нават бірулька сігналізацыі можа выбухнуць пры пэўнай тэмпературы. Міліцыянты зафіксавалі гэтыя словы Алега Жалнова як паведамленне пра небяспеку.

У кватэры Жалновых правяраючыя шукалі відэазапіс, зроблены блогерам падчас гэтай размовы з дзяжурным УУС.

На 26 траўня блогер затрымаў позву да следчага.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international