Бабруйск: мясцовая ўлада саступае прадпрымальнікам

2007 2007-06-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Да 15 чэрвеня ў Бабруйску спыненыя масавыя праверкі дзейнасьці прадпрымальнікаў. На пятніцу прызначаны сумесны сход прадстаўнікоў прыватнага бізнэсу і кіраўнікоў гарвыканкаму, падатковай інспэкцыі, санэпідэмстанцыі й аддзелу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю.

“Гэта – галоўныя вынікі стыхійнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў”, – заявіла ў інтэрвію Радыё Свабода лідэр рэгіянальнай арганізацыі “Руху за свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Алена Мядзьведзева.

Сёньня на шэрагу рынкаў у Бабруйску спынілі працу прадпрымальнікі. Гэта адбылося на знак пратэсту дзеяньням супрацоўнікаў санэпідэмстанцыі, падатковай інспэкцыі ды аддзелу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю. Яны распачалі канфіскацыю тавараў, якія ня маюць актаў сэртыфікацыі.

У першай палове дня амаль 150 прыватных прадпрымальнікаў выйшлі на плошчу Леніна ў Бабруйску. Мясцовая ўлада вымушана была накіраваць на перамовы свайго прадстаўніка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international