Актывісты АГП нагадалі бабруйчанам пра палітвязняў (фота)

2014 2014-05-23T16:40:01+0300 2014-05-23T16:40:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babr-akcija-palitv-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйскія актывісты АГП правялі 23 траўня каля цэнтральнага рынка яшчэ адну "інфармацыйную гадзінку". Нагадаем, на пачатку месяца старшыня суполкі Віктар Бузінаеў азнаёміў гараджан з матэрыяламі, датычнымі "георгіеўскай стужкі". Сёння бабруйчанам расказалі пра мясцовыя выбары і палітвязняў, а таксама раздалі свежы нумар газеты "Новы Час".

-Сёння са мной на вуліцу выйшлі нашы актывісты Алег Сырыч і Мікола Гайшун, - расказаў Віктар Бузінаеў. - Усе мы былі ў цішотках з надпісамі "Свабоду палітвязням" і "Сумленная гульня". Адметна, што калі людзі знаёміліся з тэкстам улётак, дзе гаварылася пра фальсіфікацыі на апошніх выбарах, яны казалі: "Мы ўсё гэта ведаем, паўсюль адна хлусня". А вось пра палітвязняў, на жаль, мала хто ведае. Шмат хто шчыра здзіўляўся, што ў нас дасюль людзі "сядзяць" за свае погляды!

Віктар Бузінаеў кажа, што людзі самі ўздымаюць у размове украінскую тэму.

-Меркаванне пра Пуціна ў людзей зноў змянілася, яны асуджаюць яго палітыку. Адзін мужчына, якія ў мінулы раз накінуўся на мяне з крыкамі пра "бандэраўцаў" і разбураны Кіеў, сёння падыйшоў і папрасіў прабачэння за свае словы. Сказаў, што стаў ахвярай прапаганды. Атрымліваецца, да людзей усё ж можна дагрукацца, - адзначыў старшыня бабруйскай суполкі АГП.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international