Абаронцы Курапатаў дамагліся працэсу супраць Генэральнай пракуратуры

2014 2014-05-23T11:26:55+0300 2014-05-23T11:26:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kurapaty.jpg
Крыжы ў Курапатах.

Крыжы ў Курапатах.

Калегія Менскага гарадзкога суду нечакана скасавала адмоўнае рашэньне наконт Курапатаў суду ніжэйшай інстанцыі.

Барацьба грамадзкасьці за належны статус Курапатаў як нацыянальнага нэкропалю ахвяраў савецкага таталітарызму працягваецца.

ГА «Хрысьціянская злучнасьць „Курапаты“» ў асобе старшыні 85-гадовага Вацлава Нямковіча, а таксама старшыня Беларускай асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў Зінаіда Тарасевіч, журналіст Марат Гаравы, грамадзкія дзеячы Вацлаў Арэшка, Вінцук Вячорка, Алесь Макаў 17 сакавіка сёлета былі падалі ў суд Цэнтральнага раёну скаргу на Генэральную пракуратуру Беларусі.

Яны прасілі суд абавязаць Генэральную пракуратуру выканаць яе ж, пракуратуры, рашэньне ад 27 лістапада 2012 году — пракантраляваць, ці Менскі абласны выканаўчы камітэт і СТАА «БелРэстІнвест» (яно збудавала г. зв. аб’ект прыдарожнага сэрвісу з пачатнаю назваю «Бульбаш-хол») выправілі парушэньне заканадаўства і прыбралі чатыры пабудовы з ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасьці Курапаты (ахоўныя зоны ўхваленыя Міністэрствам культуры ў 2004 годзе). Але пабудовы зьнесеныя не былі.

Суд Цэнтральнага раёну (судзьдзя Іван Майсейчык) адмовіўся пачынаць справу супраць Генэральнай пракуратуры. Менавіта гэтую пастанову заяўнікі абскардзілі ў калегіі грамадзянскіх справаў Менскага гарадзкога суду, запатрабавалі яе скасаваць і разгледзець наноў.

На суд прыйшла бальшыня заяўнікаў, інтарэсы «Хрысьціянскай злучнасьці „Курапаты“» адстойваў грамадзкі прадстаўнік, юрыст Гары Паганяйла (Беларускі Хэльсынскі камітэт).

Я сказаў там, што справа вельмі рэзанансавая. Па-першае, гэта месца, дзе ляжаць сотні тысячаў людзей, нашых суайчыньнікаў — ахвяраў таталітарных рэпрэсіяў.​

Вінцук Вячорка, які таксама выступаў на калегіі, апавёў «Свабодзе» пра хаду працэсу:

«Я сказаў там, што справа вельмі рэзанансавая. Па-першае, гэта месца, дзе ляжаць сотні тысячаў людзей, нашых суайчыньнікаў — ахвяраў таталітарных рэпрэсіяў. Па-другое, усе справы, зьвязаныя зь землеадводамі каля гарадзкой рысы, — патэнцыйна «карумпагенныя».

Паводле Вячоркі, у 2012 годзе Генэральная пракуратура адрэагавала на пратэсты грамадзкасьці, слушна выдала адпаведнае прадстаўленьне абласному выканаўчаму камітэту, паўдзельнічала ў нарадзе 27 сьнежня таго ж году пры ўдзеле фірмы-забудоўцы і Міністэрства культуры. Тады нарада вынесла аднагалоснае рашэньне прыбраць 4 будынкі.

«Але ніхто нічога не прыбраў, а Генэральная пракуратура раптоўна змоўкла — перастала выконваць сваю канстытуцыйную функцыю нагляду за выкананьнем заканадаўства і нават сваіх уласных рашэньняў. На наш зварот яна не адказала па сутнасьці, а адправіла яго чамусьці ў Міністэрства культуры. Гэта — бязьдзеяньне пракуратуры — мы і абскарджвалі, — распавядае Вячорка. — Суд Цэнтральнага раёну, аднак, не зьвярнуў увагі на сутнасьць скаргі і вырашыў, што „паміж заяўнікамі і СТАА „БелРэстІнвест“ узьніклі адносіны ў пытаньні ажыцьцяўлення права ўласнасьці, гэта значыць спрэчка аб праве“, хоць мы тут ня судзімся зь фірмай — хай стасункі зь ёй канчаткова высьветліць пракуратура. Судзьдзя І. Майсейчык таксама палічыў, што паколькі „Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь не разглядала зварот заяўнікаў па сутнасьці, а таксама не прымала рашэньне аб пакіданьні звароту без разгляду“, то і абскарджваць няма чаго».

Вячорка лічыць, што «кожнаму адукаванаму чалавеку, нават не юрысту, відаць беспадстаўнасьць такога абгрунтаваньня»:

«А юрыдычна бездакорна ўкласьці скаргу нам дапамог — і на калегіі пераканаўча выступіў — Гары Паганяйла».

У калегіі сёньня старшынявала Натальля Жупікава. Яна вядомая тым, што адхіляла скаргі бацькоў на гвалтоўнае закрыцьцё Беларускага гуманітарнага ліцэю, адмаўляла ў скаргах на палітычны пабор у войска і г. д. Сёньня Вінцук Вячорка прасіў весьці разгляд па-беларуску, але судзьдзі хадайніцтва праігнаравалі.

Аб прычынах можна толькі здагадвацца. Відаць, сваю ролю адыгралі бездапаможнасьць аргумэнтацыі за адмову і юрыдычная аргумэнтацыя нашай скаргі.

Для заяўнікаў стала нечаканасьцю, калі пасьля закрытай нарады калегія абвясьціла: пастанова суду ніжэйшай інстанцыі адмяняецца, справа накіроўваецца на паўторны разгляд.

«Аб прычынах можна толькі здагадвацца. Відаць, сваю ролю адыгралі бездапаможнасьць аргумэнтацыі за адмову і юрыдычная аргумэнтацыя нашай скаргі», — кажа Вячорка. — Але ясна, што такія рашэньні ў нашай рэальнасьці прымаюцца невыпадкова. Ці нешта памянялася ў зямельнай каньюнктуры на тэрыторыі вакол Курапатаў, ці ўлады вырашылі лякальна засьведчыць канструктыўнасьць, ці — цалкам верагодна — даць нам надзею на перагляд сытуацыі пры заходняй мяжы Курапатаў (дзе былы «Бульбаш-хол»), а адначасова хутка рэалізаваць плян забудовы поля паміж Курапацкім лесам і «Экспабелам», празь якое праходзіць «Дарога сьмерці».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international