Заявы Лукашэнкі пра фальсіфікацыі цягнуць на імпічмент

2014 2014-05-23T11:18:13+0300 2014-05-23T11:23:19+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stefanovich-press-11.07.12.jpg
Валянцін Стэфановіч падчас прэс-канферэнцыі "Праваабаронцаў за свабодныя выбары", 11 ліпеня 2012

Валянцін Стэфановіч падчас прэс-канферэнцыі "Праваабаронцаў за свабодныя выбары", 11 ліпеня 2012

Новыя заявы дыктатара - прамое прызнанне ў парушэнні закона. Усе падтасоўкі адбываюцца не ў раённых камісіях, а на выбарчых участках. Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў намеснік кіраўніка ПЦ "Вясна", юрыст Валянцін Стэфановіч.

- У інтэрв'ю Ксеніі Сабчак Аляксандр Лукашэнка распавёў пра механізмы фальсіфікацыі «выбараў». Якая адказнасць прадугледжаная за гэта?

- Справа ў тым, што гэта не першы раз, калі Лукашэнка кажа пра фальсіфікацыі. Калісьці ён заявіў, што даў загад паменшыць адсотак тых, хто прагаласаваў за яго. І ў прынцыпе на гэтую тэму ўжо падаваліся звароты ў Генеральную пракуратуру з патрабаваннем даць прававую ацэнку гэтым фактам, але яна не ўбачыла ў гэтым складу злачынства.

У Крымінальным кодэксе Беларусі ёсць шэраг артыкулаў, датычна парушэння заканадаўства аб выбарах. Але ў дадзеным выпадку трэба ўлічваць, што гэтыя заявы робіць вышэйшая службовая асоба, і таварышам "дэпутатам", якія сядзяць у "парламенце", варта было б пачасаць свае галовы і спытаць у Лукашэнкі, як такое магчыма. Я думаю, што ў нармальнай краіне дэпутаты маглі б у такім выпадку паставіць пытанне аб імпічменце за парушэнне заканадаўства.

- Беларускі кіраўнік падкрэсліў, што ўсе фальсіфікацыі ажыццяўляюцца ў раённых камісіях. Ці так гэта на самой справе?

- Не, яны ў раённых камісіях не адбываюцца. Калі Сабчак спытала, што, калі паставіць камеры на выбарчых участках, ён сказаў, маўляў, нічога ад гэтага не зменіцца, таму што фальсіфікацыі можна ажыццяўляць іншымі шляхамі. Гэта гучала ў такім кантэксце. А фальсіфікацыі ўсе адбываюцца на выбарчых участках, а не на ўзроўні вышэйстаячых выбарчых камісіяй. У адваротным выпадку іх было б вельмі лёгка ўстанавіць. Для гэтага бярэцца выбарка 15% участкаў па краіне, дзе вельмі хутка здымаецца інфармацыя афіцыйных пратаколаў адразу ж пасля заканчэння галасавання. Усё гэта вылічваецца, што дае магчымасць вельмі хутка мець інфармацыю аб выніках галасавання з хібнасцю ў 2%. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international