Пракуратура патрабуе навядзення парадку ў практыцы прыцягнення да адказнасці за продаж алкаголю непаўналетнім

2014 2014-05-23T10:41:50+0300 2014-05-23T10:41:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/henprakuratura.jpg

Органамі пракуратуры Мінска прааналізавана практыка прыцягнення ў 2013 годзе да адміністрацыйнай адказнасці асоб за продаж алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва непаўналетнім, а таксама практыка выканання накладзеных спагнанняў.

Як паведамляе Генеральная пракуратура Беларусі, устаноўлена, што УУС адміністрацый раёнаў сталіцы рэгулярна праводзяцца рэйды па выяўленні гандлёвых аб'ектаў, работнікі якіх рэалізуюць спіртныя напоі непаўналетнім. Супрацоўнікамі міліцыі пры затрыманні непаўналетніх за ўчыненне правапарушэнняў, звязаных з ужываннем спіртных напояў, устанаўліваюцца акалічнасці іх набыцця. Пры наяўнасці падстаў прымяняюцца меры адміністрацыйнай адказнасці да вінаватых работнікаў сферы гандлю.

Апрача таго, у неабходных выпадках разглядаецца пытанне пра абмежаванне працы гандлёвага аб'екта, яго асартыментнага пераліку або прыпыненні ліцэнзіі на права рэалізацыі алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва.

У 2013 годзе да адміністрацыйнай адказнасці на падставе ч. 6 арт. 12.17 КоАП прыцягнута 289 прадаўцоў, па ч. 7 арт. 12.17 КоАП (парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву) — 35 службовых асоб юрыдычных асоб ці індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць рэалізацыю алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва.

Разам з тым адміністрацыйнымі камісіямі дапускаюцца пэўныя парушэнні заканадаўства пры разглядзе спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Маюць месца выпадкі, калі да матэрыялаў справы аб адміністрацыйным правапарушэнні не далучаюцца ўсе неабходныя дакументы. Не заўсёды адпавядае патрабаванням заканадаўства практыка спынення спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях гэтай катэгорыі.

Выяўлены факты несвоечасовага накіроўвання і ненакіроўвання службовай асобай адміністрацыйнай камісіі прадстаўлення ў суд па месцы жыхарства (знаходжання) асобы, якая атрымала адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу, аб яго прымусовым спагнанні. Не наладжана на належным узроўні праца з асобамі, якія парушаюць тэрміны растэрміноўкі выканання адміністрацыйнага спагнання.

Для ліквідацыі выяўленых парушэнняў і ўдасканалення працы адміністрацыйных камісій пракуратурай горада Мінска ў Мінгарвыканкам накіравана інфармацыйная запіска. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international