viasna on patreon

Брытанскага журналіста не пусцілі ў Беларусь

2014 2014-05-22T14:38:57+0300 2014-05-22T14:46:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rugman_jonathan.jpg
Журналіст Channel 4 News Джонатан Рагман

Журналіст Channel 4 News Джонатан Рагман

Журналіста Channel 4 News Джонатана Рагмана высадзілі на беларускай мяжы.

Пра гэта ён паведаміў у «Твітэры».

«Мне забаранілі ўязджаць у Беларусь. Высадзілі з цягніка і «павязалі». Рэжым Лукашэнкі ў цэнтры ўвагі сёння ўвечары на канале Channel 4 News», - напісаў Рагман.

«Хай прыходзяць, хай глядзяць, мы не будзем нічога хаваць, казаў Лукашэнка 22 красавіка. Чаму вы тады выкідваеце мяне з Беларусі?» - пытаецца журналіст.

Нагадаем, напярэдадні ЧС па хакеі ў Мінск не пусцілі шведскага праваабаронцы Марцін Углу, лідэра «Моладзі Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Нарвегіі» Эміля Андрэ Эрстада і міжнароднага дарадцу арганізацыі Лінэ Нордхаўга. Міліцыя таксама перашкаджае працаваць замежным журналістам у Мінску. Так, здымачнай групе фінскага тэлеканала YLE міліцыянты перашкаджалі рабіць інтэрв'ю з жыхарамі Мінска.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства