Польшча заступілася за Гродна

2007 2007-06-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ваявода (кіраўнік выканаўчай улады) польскага ваяводзтва Ніжняя Сілезія са сталіцай ва Ўроцлаве заявіў, што накіроўвае зварот у польскі ўрад, Еўрасаюз і ЮНЭСКА з заклікам стварыць адмысловую міжнародную камісію ў справе захавання гістарычнага цэнтру Гродна.

Ваявода Кшыштаф Гжэльчык у часе адмыслова скліканай прэсавай канферэнцыі заявіў, што паінфармаваць міжнародную супольнасць у справе падзеяў вакол гарадзенскага старога гораду яго папрасіў лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандар Мілінкевіч: "Спадар Мілінкевіч прасіў зацікавіць гэтай справай польскі ўрад, але перадусім адпаведныя міжнародныя арганізацыі, і мы гэта робім – знаёмім з сітуацыяй міністра культуры Польшчы, кіраўніцтва Еўрасаюзу праз нашых дэпутатаў Еўрапарламенту, а таксама ЮНЭСКА. Гарадзенскія помнікі - гэта спадчына ня толькі беларускай, але і ўсясветнай культуры. Спадзяюся, мясцовыя ўлады Гродна зменяць свой падыход да іх".

У прэсавай канферэнцыі ўзяў удзел кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Адам Ліпіньскі, які падкрэсліў, што польскі ўрад працягвае ажыццяўляць “комплексную палітыку ў дачыненні да Беларусі”: "Беларусь - гэта краіна, у якой цалкам дамінуе палітычны падыход. Адны заклікі да мясцовых уладаў нічога б не далі. Таму мы застаемся прыхільнікамі комплекснага падыходу – гэта стварэнне радыё для Беларусі, тэлебачання, стыпендыяльная праграма. Усё гэта дапаможа ўзмацніць грамадзянскую супольнасць у Беларусі".

Уроцлаў мае дамову аб партнэрстве з Гродна, але ўсе афіцыйныя дачыненні ў межах гэтага дакументу былі прыпыненыя польскім бокам пасля таго, як ад улады ў Саюзе палякаў Беларусі было адсунутае кіраўніцтва на чале з Анжалікай Борыс, паведаміў hrodna.by.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international