Менгарсуд разгледзіць касацыйную скаргу ў справе Генадзя Лойкі супраць “Белінвестбанка”

2014 2014-05-21T15:57:14+0300 2014-05-21T18:04:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/henik-loika.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генадзь Лойка

Генадзь Лойка

У калегіі па грамадзянскіх справах Менскага гарадскога суда прызначаная дата разгляду касацыйнай скаргі на рашэнне суда Цэнтральнага раёна Менска па скарзе Генадзя Лойкі на дзеянні "Белінвестбанка". Слуханні па скарзе пачнуцца ў 14 гадзін 5 чэрвеня.   

Адначасова будзе разгледжаны і касацыйны пратэст пракурора Цэнтральнага раёна Менска на гэтае рашэнне суддзі Алены Сямак.

Лойка праз суд адстойвае сваё права карыстацца роднай мовай пры заключэнні дамоваў і запаўнення іншых банкаўскіх дакументаў на беларускай мове.

11 красавіка суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Алена Сямак адхіліла пазоў беларускамоўнага мастака і грамадзянскага актывіста Генадзя Лойкі супраць “Белінвестбанка”, праігнараваўшы аргументы заяўніка і прадстаўніка грамадскасці Валянціна Стэфановіча аб дыскрымінацыйным падыходзе банка да беларускай мовы.  Сутнасць пазову Генадзя Лойкі была ў тым, што з 2012 году ён дамагаецца ад кіраўніцтва «Белінвестбанка» магчымасці абслугоўвацца па-беларуску. Банк адмаўляе яму ў гэтым, спасылаючыся на «тэхнічныя прычыны», а кіраўніцтва банка лічыць «немэтазгоднай» замену тэхнічнага забеспячэння з прычыны высокай затратнасці.

Прадстаўнік банка гэтыя прэтэнзіі ў судзе не прызнаў. Суд адмовіў у задавальненні скаргі, спаслаўшыся на тую акалічнасць, што ў адпаведнасці з арт. 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнымі мовамі у краіне з’яўляюцца беларуская і руская мова.

У касацыйнай скарзе Лойка настойвае, што “Белінвестбанк” дыскрымінуе яго па моўнай прыкмеце, адмаўляючыся скласці дамову на дзяржаўнай беларускай мове. Да таго ж, просіць прыцягнуць да адказнасці суддзю, якая разглядала ягоную справу, за тое, што яна адмовілася весці працэс па-беларуску і прадаставіць Лойку перакладчыка.

 

Матэрыялы па тэме:

Суд адхіліў і другую скаргу Генадзя Лойкі на дыскрымінацыю беларускай мовы 

Генік Лойка скардзіцца на суддзю Сямак і на рашэнне, якое яна вынесла 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international