Мінаховы здароўя супраць СААЗ: Беларусь не хоча быць самай пітушчай нацыяй

2014 2014-05-21T09:23:00+0300 2014-05-21T14:26:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ne_alkagalizmu_plakat.jpg

Міністэрства аховы здароўя Беларусі накіравала афіцыйнае пярэчанне з нагоды першага месца Беларусі ў рэйтынгу самых пітушчых краін свету. Нелегальнага алкаголю (хатняга віна, гарэлкі і іншага несертыфікаванага алкаголю) у нас п'юць менш, чым паказана ў дакладзе. Пра гэта кажа галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя Іван Канаразаў.

«Да нашай рэспублікі быў ужыты завышаны каэфіцыент незарэгістраванага алкаголю», — паведамляе спецыяліст. На нелегальныя спіртныя напоі ў дакладзе закладзена 22% ад зарэгістраваных — такі працэнт ўжываецца для большасці краін Усходняй і Паўднёвай Еўропы, кажа нарколаг.

Але для Беларусі гэты працэнт занадта вялікі, таму што ў нашай краіне ўведзена адміністрацыйная адказнасць за самагонаварэнне. «Да таго ж у нас устаноўленая дзяржаўная манаполія на вытворчасць алкаголю, таму аб'ёмы выпуску кантралююцца».

«Мы вялі перапіску са штаб-кватэрай СААЗ па гэтым пытанні для таго, каб разлік правялі больш карэктна. І ў СААЗ пагадзіліся з намі, што адзінай зацверджанай методыкі разліку [спажывання нелегальнага алкаголю] няма», — кажа галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя.

Пасля афіцыйнага звароту ў даклад дадалі дадзеныя аб тым, што ў 2011 годзе ў Беларусі зацвердзілі нацыянальную антыалкагольную праграму на 2011-2015 гады. Яна прадугледжвае жорсткія меры ў дачыненні да п'яных кіроўцаў, забарону на рэкламу алкаголю па ТБ і радыё з 7 да 22 гадзін і штрафы для самагоншчыкаў. Гэтыя меры, адзначана ў дакладзе, ужо далі некаторыя хуткія вынікі: скарацілася ўжыванне алкаголю з 2011 па 2012 год на 6,5%, а з 2012 па 2013 — на 11,4%, знізілася колькасць крымінальных злачынстваў, учыненых у п'яным стане.

Яшчэ Еўрапейскае бюро СААЗ распрацавала методыку ацэнкі нацыянальных стратэгій у дачыненні да алкаголю і правяло даследаванне дадзеных 50 краін Еўропы. Так, паводле папярэдніх разлікаў, Беларусь увайшла ў першую дваццатку дзяржаў Еўропы з грунтоўнай антыалкагольнай палітыкай, адзначае Канаразаў. Вынікі даследавання будуць апублікаваны ў 2014 годзе.

 

Паводле TUT.BY

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international