viasna on patreon

З’явілася інфармацыя пра яшчэ адно затрыманне: Яўген Манько

2014 2014-05-21T12:12:51+0300 2014-05-21T12:27:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/manko.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Манько

Яўген Манько

Футбольны фанат Яўген Манько быў затрыманы 8 траўня ў сябе дома.

 

Суд Савецкага раёна Мінска асудзіў яго да 20 сутак адміністратыўнага арышту, якія малады чалавек адбывае зараз у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.  

Пра гэта 21 траўня Праваабарончаму цэнтру “Вясна” паведаміла маці 20-гадовага хлопца, які з’яўляецца чэмпіёнам Беларусі па чатырох відах адзінаборстваў.

Падрабязнасці адміністратыўнай справы Яўгена Манько будуць высвятляцца бліжэйшым часам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства