Бяроза: замест вырашэння праблемы – ціск на падпісантаў скаргі

2014 2014-05-20T11:59:16+0300 2014-05-20T11:59:16+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/alihver-saharusha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

62 жыхары мястэчка Малеч, што ў Бярозаўскім раёне, звярнуліся са скаргамі ў 5 розных інстанцый наконт таго, што свінаферма Бярозаўскага камбікормавага завода “Хойнікі” не мае ўпарадкаванага гноясховішча.

- Свіная жыжка проста разліта па палях у паўкіламетры ад крайніх дамоў мальчукоў,- кажа адзін з арганізатараў заявы Анатоль Сахаруша. – І калі вецер дзьме адтуль у бок Малеча, то немагчыма адчыніць форткі. Нават, калі ўсё зачынена, то ў кватэры адчуваецца пах аміяку.

- Жыхарам гэта надакучыла, таму яны звярнуліся да раённых службаў, каб тэрмінова прывялі ў парадак гноясховішча, якое знаходзіцца ў агідным стане, -- кажа другі арганізатар заявы Аляксандр Аліхвер. – Інакш свінаферма не можа законна функцыянаваць, паколькі не толькі людзям непрыемна дыхаць, але ж разлітая свіная жыжка расцяклася па выгане, знішчыўшы выпас. 50 метраў засталося да меліярацыйнай канавы, якая ідзе да вялікай меліярацыйнай канавы Вінец, што ўпадае ў раку Ясельду. Жыжка перапаўзла мяжу агароджы, дзе ўтрымліваюцца алені. Паўкіламетра засталося да артэзіянскіх скважын.

Па словах ініцытараў заявы Аляксандра Аліхвера і Анатоля Сахарушы, згодна з законам свінаферма не можа дзейнічаць без гноясховішча. Тым не менш, свінаферма ў вёсцы Хойнікі дзейнічае, і нават з-за яе выразалі ў навакольных вёсках свіней.

Замест вырашэння праблемы супрацоўнікі ветэрынарнай службы Бярозаўскага раёна прыехалі ў Малеч і пайшлі па кватэрах падпісантаў заявы. Яны намерыліся ўбіць клін паміж імі і іх актыўным аднавяскоўцам Анатолем Сахарушай. На гэта людзі адказалі, што гэтага прадстаўнікам ветэрынарнай службы зрабіць не ўдасца, бо ім не падабаецца гэты “гадзюшнік” у Хойніках.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international