viasna on patreon

Алеся Залеўскага збіраюцца судзіць за працу на “Белсат”

2014 2014-05-20T07:26:28+0300 2014-05-20T07:26:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belsat1.jpg

Суд па справе незалежнага журналіста меў адбыцца ў аўторак ў Карэліцкім раённым судзе. Пра гэта карэспандэнту па тэлефоне паведамілі ў самім судзе, не дасылаючы ніякай папярэдняй позвы.

Па словах журналіста, у панядзелак на мабільны тэлефон ён атрымаў тэлефанаванне з Карэліцкага раённага суда Гродзенскай вобласці пра тое, што заўтра аб 11 гадзіне там будзе разглядацца адміністратыўны пратакол у дачыненні журналіста.

Па словах прадстаўнікоў суда, у выпадку няяўкі журналіста, ён будзе дастаўлены ў суд з дапамогай міліцыі. Сам штатны супрацоўнік TVPАлесь Залеўскі ўпершыню чыў пра нейкую справу супраць сябе. Журналіст не знаёміўся з пратаколам і не атрымліваў якіх-кольвек позваў у міліцыю ці суд.

– Калі мяне абвінавачваюць у працы без акрэдытацыі па адміністратыўным артыкуле 22.9, то міліцыянты павінны былі хаця б выклікаць мяне для складання пратакола і ўзяць тлумачэнні. Нічога гэтага зроблена не было, – распавёў Алесь прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

У выніку Алесь Залеўскі звярнуўся ў суд з хадайніцтвам аб пераносе працэсу, якое было задаволена. Цяпер слуханні па справе супраць журналіста маюць адбыцца 28 мая а 14:30.

Нагадаем, што апошнім часам у гродзенскай вобласці адбываецца хваля адміністратыўнага пераследу журналістаў. Так 4 красавіка “за незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі” на 30 базавых велічынь быў аштрафаваны сябра ГА “БАЖ” Алесь Дзянісаў.

15 мая падобны пратакол быў складзены яшчэ супраць аднаго журналіста – Андрэя Мялешкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства