Наваполацкія актывісты рыхтуюць месячнік пратэсту супраць скасаваньня льготаў

2007 2007-06-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 чэрвеня група грамадзкіх актывістаў падала ў Наваполацкі гарвыканкам заяўку на правядзеньне месячніку пратэсту. Як паведаміла Радыё Свабода, яны выступаюць супраць скасаваньня сацыяльных ільготаў.

Актывісты плануюць ладзіць штодзённае пікетаваньне з 27 чэрвеня да 27 ліпеня ля гарадзкога Палацу культуры.

У межах пратэставай акцыі плянуецца таксама выданьне тыднёвага бюлетэню аб праблемах, зьвязаных зь ліквідацыяй льготаў.

Паводле сьведчаньня аднаго з падавальнікаў заяўкі Валера Шаўчэнкі, на такі крок грамадзкіх актывістаў паклікалі шматлікія звароты навапалачанаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства