Судовае пасяджэнне па справе “Вольнага горада” адбудзецца 4 чэрвеня

2014 2014-05-19T16:07:39+0300 2014-05-19T16:07:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/volny-gorad-krych-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суддзя суда Крычаўскага раёна Антаніна Качанава вызначыла аднавіць вытворчасць па справе па заяве выдаўца газеты “Вольны горад” Уладзіміра Кудраўцава і прызначыць судовае разбіральніціва на 11 гадзін 4 чэрвеня.

Адпаведнае вызначэнне з суда Крычаўскага раёна Уладзімір Кудраўцаў атрымаў 16 траўня.

Уладзімір Кудраўцаў у сваёй заяве просіць пераглядзець рашэння суда Крычаўскага раёна ад 10 верасня 2013 года па наноў адкрытых акалічнасцях і вярнуць яму 945 000 рублёў, спагнаных паводле рашэння суда Крычаўскага раёна ад 10 верасня 2013 года на карысць Чэрыкаўскай ПМК-280.

Выдавец газеты “Вольны горад” у заяве выказвае спадзяванне, што рашэнне суда Крычаўскага раёна ад 10 верасня 2013 года будзе перагледжана паводле артыкула 452 Грамадзянска-працэсуальнага кодэкса – згодна з ім, рашэнні, вызначэнні і пастановы, якія набылі законную сілу, могуць быць адмененыя па наноў адкрытых акалічнасцях. Падставамі для гэтага з’яўляецца, у тым ліку, адмена рашэння, прысуду, вызначэння альбо пастановы суда.

Пры гэтым Уладзімір Кудраўцаў спасылаецца на тое, што 27 снежня 2013 года прэзідыум Магілёўскага абласнога суда прыняў рашэнне адмяніць рашэнне суда Крычаўскага раёна ад 17 чэрвеня 2013 і спыніць вытворчасць па справе.

Нагадаем, што 17 чэрвеня 2013 года суддзя суда Крычаўскага раёна Аляксандр Курылін вынес рашэнне па пазову аб абароне дзелавой рэпутацыі з боку КУП “Чэрыкаўскае ПМК № 280” супраць незалежнай газеты “Вольны горад”. Суд прызнаў распаўсюджаныя ў газеце “Вольны горад” (№ 4 ад 3 лютага 2013 года) у артыкуле “Прыгонныя” звесткі адносна КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280” не адпавдаючымі рэчаіснасці і абавязаў газету “Вольны горад” апублікаваць абвяржэнне.

Пасля гэтага 10 верасня адбылося паседжанне суда Крычаўскага раёна, на якім суддзя суда Крычаўскага раёна Антаніна Качанава задаволіла чарговы пазоў КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280” і пастанавіла спагнаць з журналістаў “Вольнага горада” грошы ў памеры 945 000 рублёў на карысць ПМК на пакрыццё судовых выдаткаў і аплату паслуг адваката.

У сувязі з тым, што рашэнне суда Крычаўскага раёна ад 17 чэрвеня адмененае прэзідыўмам Магілёўскага абласнога суда, Уладзімір Кудраўцаў спадзяецца, што яму будуць павернуты 945 000 рублёў, якія былі спагнаныя на карысць КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280”.

Заява была накіраваная ў суд Крычаўскага раёна яшчэ 12 лютага 2014 года.

Папярэдні разгляд заявы Уладзіміра Кудраўцава ў судзе Крычаўскага раёна пачаўся 14 сакавіка, аднак тады суддзя Антаніна Качанава прыпыніла вытворчасць па справе ў сувязі з немагчымасцю разгляду справы да вырашэння іншай справы ў грамадзянскай судавытворчасці - у Вярхоўным судзе РБ знаходзілася наглядная скарга на рашэнне прэзідыўма Магілёўскага абласнога суда спыніць вытворчасць па справе.

Зараз суд Крычаўскага раёна атрымаў рашэнне Вярхоўнага суда РБ па гэтай нагляднай скарзе, таму адпалі падставы для прыпынення вытворчасці і справа адноўленая.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international