Брэст: заўтра суд над Яўгенам Скрабцом

2014 2014-05-18T14:51:34+0300 2014-05-18T14:51:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/skrabec_jauhen.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Скрабец

Яўген Скрабец

Яўген Скрабец быў затрыманы 17 траўня побач з домам, дзе ён жыве. Пра гэта сам ён паспеў папярэдзіць калег, даслаўшы смс-паведамленне пра сваё знаходжанне ў Ленінскім РАУС Брэста.

У міліцэйскім пастарунку ўдакладнілі, што на Скрабца складзены адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства, выходныя ён правядзе ў ізалятары часовага ўтрымання, а 19 траўня адбудзеца суд. Што канкрэтна зрабіў Яўген, у міліцыі распавядаць адмовіліся.

Варта нагадаць, што 31 сакавіка Яўген Скрабец атрымаў пракурорскае папярэджанне пра недапушчальнасць працы на замежныя СМІ без акрэдытацыі, пры гэтым у пракуратуры адмовіліся выдаць копію афіцыйнага папярэджання. Напрыканцы красавіка, у гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС, Яўгена выклікалі ў міліцыю дзеля апытання. Спачатку размова ішла пра тое, што ён нібыта падобны да ўдзельніка бойкі, якая здарылася ў Брэсце яшчэ ў лютым, але пазней пытанні тычыліся супрацоўніцтва з “Беларускім Радыё Рацыя”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international