У Віцебску пададзены заяўкі на пікеты супраць умяшальніцтва Расіі ва ўнутраныя справы Украіны

2014 2014-05-17T22:13:52+0300 2014-05-17T22:13:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/simvolika_ukrainy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заяўкі пададзеныя сябрамі Кансерватыўна-Хрысціянская партыі БНФ ва ўсе тры раённыя адміністрацыі Віцебска. Усе тры пікеты запланаваныя на 5 чэрвеня.

Паводле арганізатараў акцый, яны гатовы публічна прадэманстраваць сваё негатыўнае стаўленне да выкарыстання Расійскай Федэрацыяй сваіх ваенных сіл для ўплыву на сітуацыю ва Украіне. Але партыйныя актывісты разумеюць, што іхныя заяўкі ў раённыя адміністрацыі – гэта і ёсць дэманстрацыя ўласнай пазіцыі ў гэтым пытанні. Бо атрымаць дазвол на хаця б адзін з трох пікетаў, каб данесці свае меркаванні да шырокага кола землякоў, ім наўрад ці ўдасца.

Хоць заяўкі пададзеныя на правядзенне акцый у адмыслова вызначаных месцах, як патрабуе заканадаўства, папярэдні негатыўны досвед падказвае, што гэтага недастаткова. Зазвычай мясцовыя адміністрацыі адмаўляюць актывістам на падставе рашэння Віцебскага гарвыканкаму ад 2009 г., якое супярэчыць палажэнням Закону “Аб масавых мерапрыемствах”. Заканадаўствам прадугледжана, што ў выпадку, калі мясцовыя ўлады даюць дазвол на акцыі, арганізатары заключаюць дамовы на абслугоўванне гэтых акцый з міліцыяй, медыкамі і камунальнымі службамі. У Віцебску ж вырашылі зрабіць нааддварот: рашэнне гарвыканкаму прадпісвае спачатку заключаць дамовы, а потым звяртацца па дазвол на мітынгі і пікеты.

Такі парадак дзеянняў адказныя службы ігнаруюць – спачатку чакаюць рашэння ад раённых адміністрацый або адмаўляюць з розных, часта надуманых, прычын. І "вырвацца з зачараванага кола", дзе рашэнне гарвыканкаму вышэйшае за заканадаўчы акт, віцебскім актывістам не ўдаецца: за апошнія 5 гадоў, пакуль дзейнічае рашэнне "Аб арганізацыі масавых мерапрыемстваў у г.Віцебску", яшчэ нікому з апазіцыйных актывістаў не далі дазволу на акцыі, пазбавіўшы жыхароў Віцебску магчымасці адкрыта выказваць уласныя меркаванні і права на правядзенне мірных сходаў.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international