Пад Брэстам жыхары вёскі аказалі супраціў міліцыі

2014 2014-05-15T16:16:32+0300 2014-05-15T16:16:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-dai.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Інцыдэнт адбыўся ў в. Страдзеч Брэсцкага раёна 9 мая. Каля 19.00 у двор аднаго з жыхароў вёскі заехала машына ДАІ. Супрацоўнік заявіў, што ён прыбыў канфіскаваць самаробны трактар, якім валодае ўладальнік дома.

З такім раскладам мужчына не пагадзіўся і патэлефанаваў сваякам і знаёмым, каб тыя прыехалі дапамагчы адстойваць маёмасць. Праз некаторы час на ўчастку сабралася даволі шмат народу — усё ж вёска, навіны разлятаюцца імгненна, нехта прыхапіў з сабой і фотаапарат, піша "Віртуальны Брэст".

Перамовы ні да чаго не прывялі, у нейкі момант паўстала сварка паміж жыхарамі і супрацоўнікам ДАІ, у выніку абодва бакі лічаць сябе пацярпелымі.

Версія ўладальніка трактара

Увечары 9 мая 2014 года, на свята, у двор заехаў аўтамабіль ДАІ, і супрацоўнік заявіў, што ён прыбыў канфіскаваць самаробны трактар. Мы не пагадзіліся, бо для канфіскацыі няма падстаў — трактар стаіць у гаражы, па вуліцах не ездзіць, гэта хобі, якое часам выкарыстоўваецца на прыватным падворку.

Калі да супрацоўніка звярнуліся на «ты», той палічыў, што яго абразілі, і схапіў ўладальніка трактара за вопратку. Пачалася сварка, паміж імі паспрабаваў ўціснуцца іншы мужчына, спрабуючы разняць тых, хто біўся. Пасля таго, як усе трохі супакоіліся, супрацоўнік выклікаў па тэлефоне падмогу. Прыехала міліцыя, і нават трое АМАПаўцаў.

Двух мужчын на фота хацелі забраць у міліцыю, але вяскоўцы дружна ўсталі за абарону, перагарадзіўшы сваімі машынамі выезд іх двара, такім чынам пакінуць месца здарэння не было ніякай магчымасці. Складаныя перамовы працягваліся амаль да паўночы, міліцыянты ўвесь час ператэлефаноўваліся з начальствам, верагодна, высвятляючы, як ім дзейнічаць. Выклікалі эвакуатар, каб прыбраць машыны, якія блакавалі выезд з двара, але ў іх неадкладна набіліся дзеці і людзі, а эвакуіраваць у такой сітуацыі забаронена.

Вяскоўцы сцвярджаюць, што ў нейкі момант з кабуры ледзь не з'явіўся пісталет, прагучала пагроза, але яна ўжо ні на каго не падзейнічала, людзі былі на ўзводзе і гатовыя на крайнасць.

Жыхары кажуць, што мужчыну, які на фота разнімае тых, хто біўся, пасадзілі ў аўтамабіль ДАІ, таму стала кепска (сардэчнік), папрасіў выпусціць яго на свежае паветра або адкрыць вокны. Супрацоўнік не стаў гэтага рабіць, тады нехта выклікаў хуткую. Медыкі змаглі забраць мужчыну да сябе, але пасля таго, як таму стала лепш, яго зноў зачынілі ў машыне ДАІ. Пры гэтым ўжываліся спецсродкі — кайданкі.

Скончылася гэтая сітуацыя «па нулях» (пакуль). Ніхто не быў арыштаваны, трактар застаўся ва ўладальніка. Менавіта на такіх умовах жыхары разблакавалі выезд і адпусцілі машыну ДАІ. Зараз пішуцца скаргі на дзеянні супрацоўнікаў ДАІ, вяскоўцы будуць адстойваць свой пункт гледжання, і не збіраюцца здавацца.

На пытанне, чаму менавіта ў свята прыехалі забіраць трактар, калі менавіта ў гэты час ва ўсіх аператыўных службаў ўзмацненне, уладальнік трактара адназначна адказвае — раніцай выгналі тэхніку на вуліцу з гаража (у двор), яго заўважыў хтосьці з начальства (гэта недалёка ад трасы), і даў каманду разабрацца і канфіскаваць тэхніку. Трактар сапраўды добры, не пара тым, што робяць на заводах, сабраны сваімі рукамі. І сапраўды на яго не аформлены тэхпашпарт, і няма дзяржаўнага нумара.

Версія ДАІ

Як паведамілі ў Брэсцкім абласным ДАІ, інцыдэнт у в. Страдзеч сапраўды быў. Супрацоўнік ДАІ падчас нясення службы заўважыў, што па дарогах агульнага карыстання рухаецца самаробны транспартны сродак (у адпаведнасці з ПДР гэта забараняецца). Ён пачаў пераследваць яго, але трактар паспеў заехаць на двор, а ўладальнік схаваўся ў доме.

Супрацоўнік чакаў кіроўцу каля дома, але праз некаторы час пад'ехалі некалькі мужчын і паспрабавалі заштурхаць самаходны транспартны сродак у гараж. Супрацоўнік запатрабаваў спыніць ствараць перашкоды законнаму адміністрацыйнаму працэсу і не чапаць трактар. Што адбывалася далей, у ДАІ не змаглі пракаментаваць, толькі пацвердзілі, што справа перададзена ў Следчы камітэт.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international