Мінчане не далі затрымаць актывіста Руху «За Свабоду»

2014 2014-05-15T16:11:08+0300 2014-05-15T16:11:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatrymannie.jpg

Жыхары Мінску і заўзятары Чэмпіянату свету па хакею сёння ноччу не далі затрымаць актывіста Руху «За Свабоду» Мікіту  Семяненку.  

«Ноччу на фан-зоне на Нямізе (у цэнтры Мінску) адбылося некалькі боек паміж расійскімі заўзятарамі і беларусамі. Пасля гэтага туды прыбылі прыкладна 15 чалавек АМАПу, удзельнікі бойкі да гэтага часу паспелі разбегчыся хто куды. І міліцыянты пачалі глядзець на людзей, якія стаялі побач», - распавёў сайту Pyx.by Мікіта Семяненка.

Па ягоных словах, ён і яшчэ некалькі чалавек увесь гэты час стаялі і размаўлялі з хлапцамі з Докшыцаў пра беларускую мову. «Міліцыянты правялі праверку дакумантаў ва ўсіх нас. Потым узялі мае, перапісалі ўсе дадзеныя. Потым кажуць, хадзем з намі», - дадаў актывіст.

Калі ён запытаўся, за што яго затрымліваюць, то атрымаў супрацьлеглыя адказы. «Першы амапавец кажа, мы цябе не затрымліваем. Другі, што затрымліваем па артыкуле 17.1 КоАП (дробнае хуліганства) за тое, што ты мацюкаўся. А трэці – пойдзем паразмаўляем», - распавёў Семяненка.

Але людзі, па ягоных словах, сказалі: «Не таго затрымліваеце». І хаця ім прыгразілі, што, калі яны не супакояцца, то таксама паедуць з міліцыяй, але падышло яшчэ больш народу. «Яшчэ адзін хлапец патлумачыў, дзе, хто знаходзіўся, што я не меў адносінаў да бойкі», - дадаў моладзевы актывіст. 

Па ягоных падліках, падышлі яго абараняць больш за дзесяць чалавек, абсалютна да гэтага часу яму незнаёмыя. А самі «разборкі» цягнуліся блізу гадзіны, за якія міліцыянеры правяралі дакументы і лаяліся...

«Падчас спробы затрыманьня, амапаўцы шматразова казалі: «Х*ли ты вы**ваешься, говори нормально». Калі я мовіў, што амапаўцы, як прадстаўнікі ўлады, мусяць адказваць мне на мове звароту, яны заявілі: «Забираем его, на *уй»», - дадаў актывіст Руху «За Свабоду».

Потым супрацоўнікі міліцыі вярнулі яму дакуманты і сказалі, каб на гэтай фан-зоне яго больш не бачылі.

«Дзякую, што шляхам ціску беларускіх грамадзянаў, што часам любяць пабалакаць па- беларуску, атрымалася вярнуць мае дакумэнты й вызваліць з-пад варты», - заключыў Мікіта Семяненка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international