Тэрміновая акцыя “Міжнароднай амністыі”!

2014 2014-05-15T13:13:27+0300 2014-05-15T13:58:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amnesty-international.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі выкананы другі смяротны прысуд за год

Магілёўскі абласны суд пацвердзіў, што яшчэ адзін смяротны прысуд быў выкананы ў Беларусі. Па меншай меры, яшчэ два чалавекі знаходзяцца ў камеры смяротнікаў у чаканні непазбежнага выканання прысуду.

Аб выкананні смяротнага прысуду Рыгору Юзэпчуку стала вядома 8 мая, але існуе верагоднасць таго, што яно адбылося яшчэ ў красавіку. Дата выканання смяротнага прысуду Юзэпчука і месца яго пахавання не паведамляюцца ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам і практыкай.

Смяротны прысуд Рыгору Юзэпчуку быў вынесены 25 красавіка 2013 года за забойства яго сукамерніка ў чэрвені 2012 года ў Магілёўскай турме (Усходняя Беларусь). У ліпені 2013 года Вярхоўны суд пакінуў прысуд у сіле.

На час здзяйснення апошняга забойства Юзэпчук ужо адбываў 25-гадовае зняволенне за ранейшае двайное забойства.

Па меншай меры, яшчэ два чалавекі чакаюць выканання смяротнага прысуду ў Беларусі, і ёсць прычыны меркаваць, што выкананне прысудаў можа адбыцца ў любы момант. Эдуард Лыкаў быў прысуджаны да смерці 26 лістапада 2013 года за пяць забойстваў, якія ён учыніў у 2002, 2004 і 2011 гадах. Яго апеляцыя была адхіленая Вярхоўным судом 15 красавіка 2014 года. Аляксандр Груноў быў прысуджаны да смяротнага пакарання рашэннем Гомельскага абласнога суда 14 чэрвеня 2013 года за забойства студэнткі ў 2012 годзе. 22 кастрычніка 2013 года Вярхоўны суд адмяніў смяротны прысуд АляксандруГрунову і вярнуў справу на паўторны судовы разгляд, але 24 снежня 2013 года Гомельскі абласны суд зноў прысудзіў яго да вышэйшай меры пакарання. Падчас апеляцыі яго адвакат сцвярджаў, што пры папярэднім разглядзе справы меў месца шэраг парушэнняў прынцыпу справядлівага суду, і што існуе супярэчлівая інфармацыя аб яго псіхічным здароўі.

Аляксандр Груноў звярнуўся да прэзідэнта Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні; яго справа зараз разглядаецца ў Камітэце ААН па правах чалавека. Невядома, ці падаваў Эдуард Лыкаў з просьбу аб памілаванні, але яго справа будзе аўтаматычна накіравана да разгляду аб памілаванні адпаведным органам. Калі іх просьбы аб памілаванні будуць адхілены, смяротныя прысуды Грунову і Лыкаву могуць быць прыведзены ў выканане ў любы момант.

У Беларусі  выкананне прысудаў у дачыненні да смяротнікаў, як правіла, выконваюцца неадкладна, як толькі адмоўлена ў просьбе аб памілаванні. Iх сем'ям ці законным прадстаўнікам не паведамляецца пра дату выканання прысуду, і не гарантуцецца апошне спатканне з асуджаным.

Калі ласка, мы заклікаем вас неадкладна напісаць ліст да беларускіх уладаў з наступнымі заклікамі на беларускай, рускай або іншай вашай роднай мове:

• неадкладна змяніць смяротныя прысуды Аляксандру Грунову і Эдуарду Лыкаву на доўгатэрміновае турэмнае зняволенне;

• неадкладна ўвесці афіцыйны мараторый на смяротныя прысуды і пакаранне з мэтай поўнай адмены смяротнага пакарання ў Беларусі;

• зняць таямнічую заслону з працэдуры выканання смяротнага пакарання ў Беларусі, вяртаць цела пакаранага чалавека сям'і для пахавання, або паведамляць ім месца пахавання іх роднага і забяспечыць ім доступ да гэтага месца.

Калі ласка, дасылайце сваі звароты да 25 чэрвеня 2014 года па наступным адрасе:

Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь

Аляксандру Лукашэнку

вул. Карла Маркса, 38

220016 Мінск

Беларусь

Факс: +375 17 226 06 10

+375 17 222 38 72

e-mail: contact@president.gov.by

Форма звароту: Паважаны Прэзідэнт

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international