Алега Керуля арыштавалі на 25 сутак арышту

2014 2014-05-15T10:00:33+0300 2014-05-16T08:44:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kerulj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Керуль. Фота Радыё Свабода.

Алег Керуль. Фота Радыё Свабода.

У судзе Першамайскага раёна Менска прадоўжыўся  разгляд адміністратыўнай справы актывіста Алега Керуля. Рашэнне - 25 сутак арышту.

14 траўня суддзя Юрый Гарбатоўскі, які вёў адміністратыўны працэс супраць актывіста Алега Керуля, накіраваў справу актывіста на дапрацоўку. Падчас разгляду справы ўзнікла шмат спрэчных момантаў, бо сведкі з боку міліцыі В.С. Жарскі і Б.Г. Бык разыходзіліся ў сваіх паказаннях.  

 Алег Керуль быў адпушчаны з суда. Аднак ён вырашыў зайсці за сваімі рэчамі ў РУУС Першамайскага раёна і там яго ізноў затрымалі. Пра гэта супрацоўнікі РУУС паведамілі сябру Керуля Дзмітрыю, паведаміўшы што тым часам яны дапрацуюць матэрыялы справы. Паводле закону, Алег Керуль да новага разгляду справы ў судзе мусіць знаходзіцца на волі. Суд па яго адміністратыўнай справе працягнецца 15 траўня і распачнецца а 9-й раніцы.   

Алега Керуля затрымалі 13 траўня каля Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску . Ён расклейваў налепкі з тэкстам салідарнасці з затрыманымі напярэдадні ЧС па хакеі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international