Міністр МУС заявіў, што «прэвентыўных затрыманняў» няма

2014 2014-05-14T14:29:01+0300 2014-05-14T14:29:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shunevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч

Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч, размаўляючы з журналістамі 14 мая ў Палаце прадстаўнікоў, заявіў, што ўсе грамадскія актывісты, затрыманыя перад адкрыццём чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску, здзейснілі адміністрацыйныя правапарушэнні.

 

"Няма і быць не можа такой дэфініцыі як "прэвентыўнае затрыманне". Затрыманні былі тых асоб, якія здзейснілі адміністрацыйныя правапарушэнні - хуліганства, непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі і гэтак далей. Такія затрымання былі, ёсць і будуць працягвацца", - цытуе кіраўніка МУС БелаПАН.

Нагадаем, напярэдадні адкрыцця і падчас чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі, пераважна ў Мінску, прайшлі масавыя затрыманні і арышты грамадскіх актывістаў.

 

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, актывістаў затрымліваюць па сфабрыкаваных і аднатыпных абвінавачваннях у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Затрыманых і арыштаваных ўжо больш за 30 чалавек, некаторых актывістаў апазіцыі міліцыя працягвае шукаць.

Праваабаронцы звязваюць тое, што адбываецца, з імкненнем уладаў ізаляваць апазіцыйных актывістаў на час правядзення чэмпіянату свету.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international