Магілёў: Тацяну Буланаву аштрафавалі на 155 тысяч рублёў

2007 2007-06-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора Адміністрацыйная камісія Ленінскага райвыканкаму Магілёва аштрафавала на 155 тысяч рублёў моладзевую актывістку Тацяну Буланаву. Камісія прызнала яе вінаватай у парушэньні правілаў упарадкаваньня і ўтрыманьня тэрыторыяў гораду, паведамляе Радыё Свабода.

Тацяна Буланава з рашэньнем адміністрацыйнай камісіі ня згодная і будзе яго абскарджваць:

“Ніводнага паказаньня не было менавіта на тое, што я насамрэч нешта зрабіла. Усё гэта сфабрыкавана. Мне падаецца, што яны вырашылі даць мне штраф — і яны далі мне яго. Даўно было вырашана, колькі мне даць, і ці даць мне яго наагул”.

У ноч з 16 на 17 красавіка Тацяну Буланаву разам з Максімам Азаравым затрымаў міліцэйскі патруль. Іх абвінавацілі ў распаўсюдзе ўлётак “Свабоду Дашкевічу”.

У пастарунку Буланава і Азараў прабылі да пяці гадзінаў раніцы. Потым іх адпусьцілі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international